це́канне, ‑я, н.

Вымаўленне мяккага «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — у хаце, хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варыве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Абл. Невялікая варыўня. І лік будынін не маленькі: Хаціна, пуня, хлевушок, Няхай ён цесны катушок, І ёсць свіронак, варывенька. Колас. Праз паўгадзіны сям’я пакінула свой дом, знайшоўшы часовы прыпынак у цеснай варывеньцы, дзе трымалі бульбу і іншую гародніну. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піркойта ст.-бел.хаціна’ (Яблонскіс, 168) у тэксце: ’…будованя всякого, то есть… пиркоиты, драницами крытых, вырекъ…’ З літ. pirkoita < pirkia ’хата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лачу́гахаціна’ (паўд.-усх., КЭС), узята з мовы старавераў — з рус. лачу́га, якое з цюрк. Параўн. чагат. alačuɣ ’палатка, шацёр з лямцу, кары, галін’, тат., кірг. alačyk ’тс’ (Радлаў, 1, 362; Фасмер, 2, 468). Сюды ж лачу́жнік (лаянк.) ’бяздомнік, які цягаецца па чужых хатах, халупах’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераку́чча (пырыку́ччэ) ’праход між загародкамі ў хляве’ (кам., Нар. сл.). Да пера- (ці перад‑) і куча2 (гл.), якое з прасл. kǫtja ’хата’ (параўн. серб.-харв. kyћa ’дом’, славен. kočaхаціна’, макед. ку́ка ’дом’, балг. къща і інш. (Лекс. Палесся, 161, 171), параўн. ку́чка ’загарадка (для курэй, качак і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́рнік, комарнік ’будан з лазовых галін, абкладзены зямлёю’ (жытк., Нар. сл.). Укр. гуц. комарникхаціна для авечага пастуха’, бойк. ’хата для пастухоў на паланіне’, ’хлеўчык на паланіне, у якім пастухі вараць сыр’; польск. паўдп. komar nik, чэш. валаш., славац. komärnik ’столік, паліца ў пастухоўскай хаціне, на якіх сохне сыр’. Карпатызм. Парсун, рум. согпагпіс ’задняя, адгароджаная частка ў пастухоўскай хаце, дзе сушыцца сыр’. Відавочна, генетычна звязаны з каморамі.). (Махэк* > , 271).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катэ́дж ’катэдж’ (ТСБМ, БРС). З тым жа значэннем рус. котте́дж, укр. коте́дж. Запазычанне з англ. мовы. Параўн. англ. cottage ’тс’ (утварэнне ад cotхаціна’ суфіксам ‑age). Спачатку слова папала ў рус. мову (у сярэдзіне XIX ст.; упершыню сустракаецца ў раманс Ганчарова «Абломаў») і мела націск крыніцы — ко́ттедж. У якасці варварызма рус. коттедж адзначалася яшчэ ў «Путевых письмах» Грэча (1839 г.). Падвойны націск (ко́ттедж, котте́дж) зафіксаваны ў слоўніку Ушакова (1935 г.), сучасны націск (на другім складзе) замацаваўся значна пазней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Намагацца. Дый як ні сілілася Лёдзя, ступала яна няўпэўнена, дробнымі крокамі. Карпаў. [Цімох] быў .. нізкарослы і, спяваючы, высока задзіраў галаву. І так сіліўся, што аж жыллё выпіналася на шыі. Ермаловіч. // з інф. Старацца, прабаваць зрабіць што‑н. Антось у цемнаце сіліўся разгледзець брата. Дамашэвіч. Схіліўшы ўніз галаву, дзяўчына сілілася паправіць падбародкам разарваную на грудзях блузку — рукі былі закручаны назад і звязаны. Лынькоў. Мікульскі сіліцца адарваць позірк ад гэтай попельніцы, разглядае дэталёва камендантаў стол. Місько.

2. Мерацца сіламі. [Мужык:] — Сям’я мая галодная, Хаціна мая хіліцца, Ідзі, Зіма нягодная! Не дуж з табою сіліцца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сялі́цца, сялюся, селішся, селіцца; незак.

1. Уладжвацца на незаселеных месцах; атрымліваць месца для жыхарства. Людзі, якія сяліліся спачатку толькі на адкрытых месцах, па цячэнню вялікіх рэк, пачалі ўсё глыбей пранікаць у самыя нетры дзікіх і непрыступных лясоў. В. Вольскі. У горадзе самая жывая вуліца — гэта Шасэйная. Ля яе ўсё народ дзелавы селіцца, гандлёвы. Галавач. // Пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак. Няўтульная хаціна проста пуставала: ніводная, нават бежанская, сям’я не рашалася ў ёй сяліцца хоць бы часова. Лось. // Пра птушак, жывёл і пад. А .. [сава] ўсё роўна кожны год сялілася толькі ў тым дупле. Кірэйчык.

2. перан. Узнікаць, папаўняць (пра пачуцці, настрой і пад.). Аднак не адна толькі ўдзячнасць селіцца ў маім сэрцы. Васілевіч.

3. Зал. да сяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)