хаці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Убогая, старая хата.

|| памянш. хаці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хаці́на хаці́ны
Р. хаці́ны хаці́н
Д. хаці́не хаці́нам
В. хаці́ну хаці́ны
Т. хаці́най
хаці́наю
хаці́намі
М. хаці́не хаці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хаці́на ж. изба́, лачу́га, хиба́ра; хи́жина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаці́на, ‑ы, ж.

Тое, што і хата (у 1 знач.). Крывавы зброд руйнуе брудным ботам Хаціны мірныя, дзе люд вясёлы жыў. Панчанка. Пабудавалі [Максім з Ганкай] сабе на востраве хаціну, набылі сёе-тое з хатніх рэчаў. Машара. // Убогая або старая, пахілая хата. — Хочаш не хочаш, а пераехаць прыйдзецца, — сказаў Раман Дзянісавіч, — хоць бы нават таму, што і наша хаціна асуджана на знос. Хадкевіч. Хаты невысокія, але ўсе добрыя, усе новыя. Старых, пахілых хацін нідзе не відаць. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хи́жина хаці́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́канне, -я, н. (спец.).

Вымаўленне «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лачу́га хаці́на, -ны ж., халу́па, -пы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убо́гі, -ая, -ае.

1. Надта бедны, жабрацкі.

Убогая хаціна.

Убогая душа (перан.).

2. Які мае калецтва, фізічны недахоп (разм.).

Пышная душа ва ўбогім целе (прыказка). Падышла ўбогая (наз.).

|| наз. убо́гасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хиба́ра разг. халу́па, -пы ж., хаці́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да хаціна; невялікая несамавітая хаціна, хата. Старая Дар’я пакінула маладому Ігнату ў спадчыну дзве дзесяціны нікудышнай зямлі ды хацінку ў два акенцы. Шашкоў. Урэзалася ў маю памяць малюсенькая, нібы труна, хацінка Ніканорыхі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)