жада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чаго, з інф. або са злуч. «каб».

1. Хацець што-н. здзейсніць, зрабіць, займець.

Жадаю бачыць сына.

2. каму-чаму і з інф. Выказваць якія-н. пажаданні, зычыць.

Жадаю вам здароўя.

|| зак. пажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алка́ть несов., книжн., уст.

1. хаце́ць, е́сці;

2. (страстно желать) пра́гнуць, жада́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахаце́ць, ‑хачу, ‑хочаш, ‑хоча; зак., чаго або з інф.

Перастаць хацець чаго‑н., страціць жаданне рабіць што‑н.; расхацець. Перахацець есці. Перахацець купацца. Перахацець вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ждать несов.

1. книжн., уст. сма́гнуць, хаце́ць піць;

2. перен., книжн. пра́гнуць, жада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́кнуць ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.), укр. лапнуты ’жадаць’, ’быць прагным’, польск. łaknąć ’быць галодным’, ’прагна есці’, ’быць пажадлівым’, ’вельмі хацець чаго-небудзь’, ’хацець піць’, рус.-ц.-слав. лапнуты ’галадаць’, ’прагна хацець’, славен. lȃkniti ’згаладнець’. Прасл. olknęti. Да прасл. olkati ’галадаць, быць галодным’. Параўн. літ. alkti ’галадаць’, ’жадаць’, дат. alktхацець піць’, ’адчуваць голад, моцна жадаць’, ’быць пажадлівым’. Магчыма, роднасным з’яўляюцца: ст.-в.-ням. ilgi ’голад’ (Траутман, 6–7; Фасмер, 2, 452, дзе даецца больш падрабязная літаратура), ірл. еіс ’злы’ (Развадоўскі. Wybór, 2, 158–159; Покарны, 307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёгліць ’вельмі хацець’ (Жд. 2). Гл. ягліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жада́цьхацець нешта зрабіць, зычыць’ (ТСБМ). Рус. дыял. жада́ть ’тс’, укр. жада́ти ’жадаць, дамагацца’, польск. żądać ’тс’, в.-луж. žadać ’дамагацца, хацець’, н.-луж. žedaś ’жадаць’, чэш. žádati, славац. žiadať ’дамагацца, жадаць’, балг. жадувамхацець’, макед. жеднее ’тс’, серб.-харв. же́ђати, жѐднети ’моцна хацець’, славен. žéjatiхацець’. Ст.-слав. жѧдати ’мець смагу; моцна хацець’, ст.-рус. жадати ’тс’. Гэта значэнне замацавалася ў рус. мове за другаснай формай гэтага ж дзеяслова — стараславянізмам жаждаць. У бел. і ўкр. для перадачы такога значэння замацаваўся дзеяслоў прагнуць, прагнути. Гэта адзначыў ужо Бярында (36), перакладаючы жадаю ’прагну’. За дзеясловам жада́ць, жадати асталося значэнне ’моцна хацець’, суадноснае са значэннем рус. желать, якое не мае бел. і ўкр. паралелей, што ўказвае на магчымасць пэўнай семантычнай кантамінацыі. Пры станаўленні значэнняў слова жада́ць на бел. (і ўкр.) мову мела, відаць, уздзеянне польск. żądać, што адлюстравалася ва ўкр. жадати ’моцна хацець, вымагаць’ (як і ў польск.). Апошняе адценне не замацавана ў бел., дзе развілося спецыфічнае адценне значэння ’зычыць, выказваць добрыя пажаданні’. Прасл. *žęd‑ (з насавым інфіксам цяп. ч.) параўноўваецца з літ. gedáuti ’жадаць чагосьці, імкнуцца да чагосьці’, gedė́ti ’імкнуцца, тужыць’, а таксама шэрагам форм і.-е. моў з іншымі ступенямі чаргавання галосных. І.‑е. корань, відаць, *g​hedh‑ ’прасіць, хацець’. Фасмер, 2, 33; Скок, 3, 675; Махэк₂, 721; Брукнер, 663; Покарны, 1, 448. Траўтман (82), Фрэнкель (144) суадносяць літ. словы са слав. *žьdati ’чакаць’, якое ў Покарнага (1, 426–427) трапляе ў іншы корань *gheidh‑ з тым жа значэннем ’жадаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабажа́цца ’перастаць моцна хацець’ (Нас.). Да пера- і бажа́ць ’моцна прасіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сма́гнуць, -ну, -неш, -не; смаг, сма́гла; -ні; незак.

1. Мучыцца ад смагі, гарачыні.

С. без вады.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вусны, горла, рот: перасыхаць, сохнуць.

У горле смагне.

3. перан. Моцна хацець чаго-н.; прагнуць.

С. працы.

|| зак. вы́смагнуць, -ну, -неш, -не; вы́смаг, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.) і сасма́гнуць, -ну, -неш, -не; сасма́г, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трынча́ць ‘гаварыць, балбатаць’ (круп., Сл. ПЗБ), трынчэ́ць ‘брынкаць, бразгаць’, ‘хацець, прагнуць’ (Юрч. Вытв.). Да трынкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)