настру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм.

1. Нацягнуць, напяць як струну. Наструніць леску.

2. Напружыць. Хатні драпежнік .. прытуліўся да коміна, наструніў цела. Асіпенка. Зося ўздрыгнула, наструніла шыю. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ача́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь.

Гарыць агонь у ачагу.

2. перан. Месца, адкуль што-н. распаўсюджваецца, цэнтр чаго-н. (кніжн.).

А. асветы.

А. землетрасення.

А. хваробы.

3. перан. Родны дом, сям’я.

Хатні а.

|| прым. ачаго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сво́йскі ‘не дзікі, выгадаваны ці прыручаны чалавекам (пра жывёл, птушак, расліны), ‘прыязны, знаёмы, таварыскі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Др.-Падб., Байк. і Некр., Ян., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж сво́йсклівы ‘рахманы’ (Сл. ПЗБ). Укр. сві́йськийхатні, прыручаны’, рус. сво́йский ‘свой, дружалюбны, фамільярны’, польск. swojski ‘свой, не чужы, звычайны’, ‘хатні, прыручаны’, славац. svojsky ‘свой, родны, не чужы’, серб.-харв. svȏjski ‘свой’, балг. сво́йски ‘дружалюбны, фамільярны’. Прасл. *svojъskъ ад *svojь ‘свой’ з прыметнікавым суф. ‑ъsk‑; першаснае значэнне ‘свой, не чужы’. У беларускай, украінскай і польскай мовах семантычная інавацыя ‘хатні, прыручаны’ (аб жывёлах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пачкі ’лёгкі хатні або спартыўны абутак’ (ТСБМ), та́почкі (Арх. Вяр., Вруб.). Запазычана з рус. та́почки ’тс’, параўн. тапці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пці ’лёгкі хатні абутак’ (ваўк., ЛА, 4), ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ), адз. л. та́паць ’лапаць; сандаля’ (Яўс.), то́пці ’тапачкі’ (ТС), тэ́пці ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Відаць, утварэнне ад тапкі (гл.), змененае пад уплывам лапці, топаць, тэпаць, гл. Непразрыстыя адносіны да семантычна блізкіх польск. kapcieхатні абутак’ (з XVI ст.), дыял. papcie ’тс’, славац. kapce ’суконны абутак з халяўкамі’ няяснага паходжання (Слаўскі, 2, 52).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́пці ’вяровачны самаробны абутак’ (трак., Сл. ПЗБ). Відаць, ад папу́ці ’тс’ (гл.) пад уплывам тэпці ’лёгкі хатні абутак’ (ад тэпаць ’дыбаць, хадзіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пала́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палаткі (у 1 знач.); прызначаны для палатак. // Які складаецца з палатак. Прыйшоў канец апошняму кутку палатачнага гарадка. На машыны грузілі ложкі, крэслы, розны хатні скарб. Савіцкі.

2. Які адбываецца ў палатцы (у 2 знач.). Палатачны гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мнатный

1. пакаёвы;

2. (живущий, происходящий в комнатах) ха́тні; пакаёвы;

ко́мнатные цветы́ вазо́ны (ха́тнія кве́ткі);

ко́мнатная соба́ка пакаёвы саба́ка;

ко́мнатная температу́ра ха́тняя тэмперату́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настаўнік, выкладчык, педагог; вучыцель (уст.) / хатні: дарэктар (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Турча́к ‘цвыркун хатні, Gryllus domesticus’ (дзярж., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ), ‘мядзведка’ (Варл., Сцяшк., Жд. 1, Сл. ПЗБ, Скарбы), турчо́к ‘цвыркун’ (брасл., паст., ЛА, 1; полац., Волк.), ту́рчык ‘мядзведка’ (Сцяшк.), ‘голуб-туркаўка’ (Байк. і Некр.), ‘нейкая птушка’ (Мат. Гом.). Да турча́ць (гл.) — дзеяслова гукапераймальнага паходжання: перадае працяглае гучанне, параўн. туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)