по́ўніць, ‑ніць; незак., каго-што.
Папаўняць. Шум, смех, жарты поўнілі пакой. Колас. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці. Быкаў. Цемру.. поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рханне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шорхаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У празрыстай цішыні быў выразна чуваць кожны гук, і сярод іх — соннае крумканне жаб у сажалках, фырканне каня і шорханне колаў па вільготным скошаным лузе. Сіўцоў. Мокры жвір з мяккім шорханнем умінаўся пад ботамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыцішыць.
2. у знач. прым. Прыглушаны, слаба чутны. Прыцішаны грукат бярвёнаў даходзіць здалёку і зблізку. Пестрак. Цемру тады поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.
3. у знач. прым. Замаруджаны, запаволены. Відаць, чалавек выбіваўся з сіл, запыняў бег, ішоў прыцішанаю хадою. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нецярплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва цярпенне. Нецярплівы чалавек. □ Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне. Шамякін. / у знач. наз. нецярплі́вы, ‑ага, м.; нецярплі́вая, ‑ай, ж. — Ты раскажы, дзед, што там сёння было? — прасілі нецярплівыя. Якімовіч. // Які выражае нецярпенне. Праз хвіліну пачулася нецярплівае наравістае фырканне каня. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаві́цца, спаўецца; пр. ставіўся, ‑лася, ‑лося; зак.
1. Ахінуцца, абматацца чым‑н.
2. перан. Ахутацца, ахінуцца чым‑н., акрыцца з усіх бакоў. Далячынь густа спавілася туманам, і хоць хмар не было, змрочная, туманістая смуга падмыла далёкія хрыбты гор, дашчэнту затапіла даліну. Быкаў. Потым ветры зашумелі, застагналі хвоі, і прасторы спавіліся чорнаю смугою. Трус. Пара дыміла з конскіх ноздраў, і як глянуць, усё спавілося тонкаю шызаю дымкаю, у якой глушыўся людскі гоман, фырканне коней... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пы́рхаць ’пералятаць з месца на месца; з шумам выпускаць паветра’ (ТСБМ; Нас.; Шымк. Собр.; Шат.; Гарэц., шальч., Сл. ПЗБ), пы́рхнуць (Федар. 1; Сержп.) ’пырскаць, крапіць, імжэць’: пырхае дошч (ашм., Сл. ПЗБ), выкл. пы́рх (пырьх) (ЭШ; мсцісл., Нар. лекс.), пырхун ’хто фыркае, пакашлівае’ (Шымк. Собр.), укр. пи́рха́ти ’узлятаць; фыркаць’, рус. пы́рхать ’фыркаць, кашляць’. Гукапераймальнае, суадноснае з пу́рхаць (гл.); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт, 168), стары выгук, імітуючы фырканне і адлёт птушкі, прадстаўлены варыянтамі ўкр. пирх, перх, порх, пурх; польск. pierzchać ’пырскаць, сыпаць іскрамі’, перан. ’уцякаць’, славен. prhati ’фыркаць, трапятаць’, чэш. prchati ’уцякаць’ і інш. даюць падставы Сною (497) бачыць супадзенне дзвюх асноў: прасл. *pъrxati ’пырхаць, узлятаць’ і *pьrxъ ’нешта распыленае’ (гл. перхаць), што зусім не абавязкова, улічыўшы анаматапеічны характар слоў, параўн. Банькоўскі, 2, 562 (рэканструюе *pṛ́xati ітэратыў да *pṛ́xnǫti); параўн. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 199; ЕСУМ, 4, 374.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)