фы́рканне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фы́рканне фы́рканні
Р. фы́ркання фы́рканняў
Д. фы́рканню фы́рканням
В. фы́рканне фы́рканні
Т. фы́рканнем фы́рканнямі
М. фы́рканні фы́рканнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фы́рканне ср., прям., перен. фы́рканье; см. фы́ркаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фы́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Цішыню парушалі сваім хрумстаннем і фырканнем абозныя коні. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Конь фыркае.

2. 3 шумам, з перарывамі выпускаць газ, пару і пад.

Кран фыркае.

3. перан. Выказваць незадаволенасць чым-н. (разм.).

Усім незадаволены, на ўсіх фыркае.

|| аднакр. фы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. фы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фы́рканье

1. пы́рханне, -ння ср., фы́рканне, -ння ср.; чмы́ханне, -ння ср.;

2. фы́рканне, -ння ср., пы́рханне, -ння ср.;

3. пы́хканне, -ння ср., фы́рканне, -ння ср.;

4. фы́рканне, -ння ср., чмы́ханне, -ння ср.; см. фы́ркать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Са́рпаць ’храпці, фыркаць’ (Нас., Бяльк., Юрч.), сарпану́ць ’разануць, ударыць нажом’ (Бяльк., Юрч.), сарн ’пра фырканне (коней)’ (мсцісл., Нар. лекс.), са́рпанне ’ўсхрап, фырканне’ (Гарэц.). Рус. дыял. са́рпаць ’тс’, выкл. сарп ’фырк!’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 563). Параўн. яшчэ укр. са́ркати, са́рчати ’фыркаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скагата́нне, ‑я, н.

Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скагатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася натужнае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́дны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае загад. Загадны жэст. □ У полі стрэлы сціхлі, чулася толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы. Мележ.

•••

Загадны лад гл. лад ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натужыць.

2. у знач. прым. Тое, што і натужлівы. Чулася натужанае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. звякаць — звякнуць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Насцярожанае фырканне коней і нават часамі звяканне цугляў даносілася з гушчыні. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)