отра́да уце́ха, -хі ж.; ра́дасць, -ці ж.; прые́мнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развлече́ние ср. заба́ва, -вы ж.; паце́ха, -хі ж., уце́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэст ‘аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ. trust (ст.-англ. trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл. traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням. trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням. Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц. trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ. threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е. *dru‑ ‘магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утеше́ние ср.

1. (действие) уцяшэ́нне, -ння ср., суцяшэ́нне, -ння ср.; заспакае́нне, -ння ср.; неоконч. заспако́йванне, -ння ср.;

2. (утеха) уце́ха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Любасць, любосць, любось ’пачуццё глыбокай прыхільнасці, пяшчоты да каго- або чаго-небудзь’, ’любата’, ’прыязнасць’, ’каханне’, ’ласкавасць’, ’уцеха, пашана’, ’міла, вельмі прыемна’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Яруш., Растарг., Мікуц.; віл., пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), любосці ’заляцанні’ (карэліц., Сцяшк., Сл.). Укр. любість; ст.-рус. любость (XVI ст.) < ст.-бел.; польск. lubość, н.- і в.-луж. lubosć, чэш. libost, ст.-чэш. ľubost, ľúbost, славац. ľúbosť. Прасл. паўн. lʼubostь, якое з lʼubъ (Слаўскі, 4, 361–362). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паце́ха, поте́ха, уце́ха ’забава, задавальненне, смех, весялосць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС; бяроз., Шатал.), паце́шыць ’парадаваць’, ’падгадаваць, выкарміць вепрука’ (Юрч., Касп., Ян.; дзятл., Сцяшк. Сл.), пацяшэ́нне ’суцяшэнне’ (Нас.). Укр. поті́ха, рус. поте́ха, уте́ха ’радасць’, польск. pociecha, uciecha, чэш. techa, útecha, славац. techa, ütecha, славен. utȇha, серб.-харв. у̏тјеха, у̏ћеха, макед., балг. утеха, ст.-слав. оутѣха ’суцяшэнне’, ’заахвочванне, перакананне, угаворванне’. Прасл. ‑těxa (якое ад těšiti < і.-е. tois‑ī‑tei), роднаснае з прыметнікам tixъ > ці́хі (гл.). (Фасмер, 4, 54; Махэк₂, 642). Гл. таксама це́шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удово́льствие ср.

1. здавальне́нне, -ння ср.; (удовлетворение) задавальне́нне, -ння ср.; (приятность) прые́мнасць, -ці ж.;

испы́тывать удово́льствие адчува́ць здавальне́нне (задавальне́нне, прые́мнасць);

с удово́льствием з задавальне́ннем;

2. (развлечение) заба́ва, -вы ж.; (утеха) уце́ха, -хі ж.;

ма́сса удово́льствий бе́зліч уце́х (заба́ў);

жить в своё удово́льствие жыць як душа́ жада́е, жыць без клапо́т (без турбо́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мале́нькі, ‑ая, ‑ае.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялічкі. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі. На маленькім дворыку пахла вільгаццю. Асіпенка. // Невялічкі ростам. Суровасць ніяк не пасуе да гэтай маленькай і рухавай, як жывое срэбра, жанчыны. Лынькоў. // Кароткі, немнагаслоўны. У маленькай запісцы, якую разведчык падаў камандзіру, коратка гаварылася аб тым, што гэтай ноччу хлопцы, нарэшце, дабіліся выніку: ахова знята, мост спалены. Брыль. [Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты. Крапіва.

2. Малалетні. Уцеха ёсць адна ў Марыны — Яе маленькі пестунок. Колас. [Багуцкі:] — Мы не маленькія з вамі, у жмуркі мы гуляць, відаць, не збіраемся. Лынькоў. // у знач. наз. мале́нькі, ‑ага, м.; мале́нькая, ‑ай, ж. Дзіця. Ніна Аляксееўна прыйшла [на вяселле] са сваім маленькім. Шамякін.

3. Невялікі па сіле праяўлення, нязначны. Маленькі марозік. □ Кожнай доменнай печы Маленькая ўспышка Для цябе асвятляе Паўзмрочны забой. Аўрамчык. / у знач. наз. ма́ленькае, ‑ага, н. [Дырэктар:] — Мне хацелася б цяпер хоць бы самага маленькага: прайсці па заводзе, і каб кожны рабочы з радасцю сустрэў цябе. Скрыган. // Які не мае істотнага значэння. Справа толькі тут была ў маленькай розніцы: раней грамадскае слова Мікалая выражалася сапраўды ў слове — у адным, у двух. .. А тут — прамову трэба было гаварыць. Якімовіч. // Які мае малую ступень чаго‑н. істотнага, важнага. Так хацелася Коху.. напасці хоць на маленькі след таемнага і няўлоўнага дзядзі Косці. Лынькоў.

4. Які займае невысокае службовае або грамадскае становішча. [Зося:] — Я маленькі чалавек, Антон Кузьміч. Прыёмшчыца арцелі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)