◎ Парх ’паршывы, пакрыты лішаямі, паршывец’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2), ’парша’ (Яруш.), ’зняважлівая назва яўрэя’ (Нас., Мядзв.), ηάρχι ’усялякі бруд; пейсы ў яўрэяў (Нас.), ’парша, кароста’ (Сцяшк., Грыг.), пархаўё ’дзятва’ (Карскі, Труды, 476). З польск. parch, parchować ’парша, часотка’, ’станавіцца паршывым’ (Кюнэ, Poln., 85). Параўн. Міклашыч, 241.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вся́кий мест. уся́кі; (всяческий, разный) усяля́кі; (каждый) ко́жны;
◊
во вся́ком слу́чае ва ўся́кім ра́зе;
на вся́кий слу́чай на ўся́кі вы́падак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пералю́бнае ’самае смачнае; тое, што хочацца есці’ (калінк., З нар. сл.), пералю́бны ’найлепшы, прыгожы’, ’любы, усялякі’ (Ян.). Відаць, яшчэ прасл. *per‑ljubьnъ ’надзвычай мілы, любімы’. Да пера- (са значэннем празмернасці) і *ljubьnъ, (параўн. рус. пск., цвяр. лю́бный ’які больш падабаецца’, ст.-польск. lubny ’мілы, прыгожы’, чэш. мар. libný, ľubný ’тс’, ст.-слав. любьнъ ’любімы, мілы’, дзеепрыметнік ад *ljubiti, гл. любі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дадо́му, прысл.
У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла. Калачынскі. — А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон. Даніленка. // На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі. Броўка. // У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад. Чорны. Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ле́да (часціца) ’‑небудзь’ (Нас.), іван. ляда ’абы’ (ЖСт., 2, 146), леда ’ледзь’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. лада ’абы’ (XVI ст.) Запазычана са ст.-польск. leda (XVI ст., а пазней больш шыро- 8*ка lada) ’ледзь-ледзь, -небудзь’. Параўн. яшчэ ст.-чэш. leda ’абы, каб толькі© чэш. leda, славац. leda ’ледзьве’. Укр. леда ’(хто) б ні, усялякі’, ’ледзь’, бук. ’ледзь-ледзь’ — з польск. мовы. Паўн.-слав. leda/leda, якое з Іё(іе) ’толькі, але, ледзьве’ і da (сцвярджальная, узмацняльная часціца) (Брукнер, 289; Махэк₂, 324; Слаўскі, 4, 21–22; Баўэр, Stud. a prace lingv., 4, 1960, 304; ESSJ SG, 2, 408–409; Булыка, Запазыч., 186).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уся́кі, ‑ая, ‑ае; займ. азначальны.
1. Кожны, любы. Усякі раз адно і тое ж. □ — Вы спачатку, таварыш Бялоў, разбярыцеся, у чым справа, — спакойна заўважыў Ладынін. — Я разабраўся. Дзяўчына прыйшла да мяне са слязамі. — Не ўсякім слязам трэба верыць, — уставіў Васіль... Шамякін. Усякая птушка сваё гняздо бараніць. Прыказка. // у знач. наз. уся́кі, ‑ага, м.; уся́кая, ‑ай, ж. Кожны, любы чалавек. [Бацька:] — Не ўсякі любіць горыч і кіслату, не ўсякі мае моц, сілу. Баранавых.
2. Розны, усялякі. Вокны забіты, заложаны лучынаю, усякім рыззём. Колас. Усякія наведванні страшэнна стамлялі нашага хворага і нават больш — чамусьці раздражнялі. Васілевіч. / у знач. наз. уся́кае, ‑ага, н. — Глупства! — засмяяўся Гамрэкелі і дакрануўся да пляча Арцёма. — Між суседзямі ўсякае здараецца. Самуйлёнак.
3. (звычайна ў спалучэнні з прыназ. «без»). Які-небудзь, які б то ні быў. Без усякай мэты. Без усякіх цяжкасцей.
•••
Без усякай задняй думкі гл. думка.
Без усякіх; без (усяго) усякага — адразу, прама; безагаворачна.
Ва ўсякім выпадку гл. выпадак.
Ва ўсякім разе гл. раз 1.
На ўсякі выпадак гл. выпадак.
Усякая ўсячына гл. усячына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)