воцари́ться сов.

1. уст. стаць царо́м;

2. запанава́ць, наста́ць, усталява́цца;

в до́ме воцари́лась тишина́ у до́ме запанава́ла (наста́ла, усталява́лася) цішыня́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, устойлівым.

Бераг умацаваўся.

Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.

2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.

Часць умацавалася на новым месцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.

Нервы ўмацаваліся.

Здароўе ўмацавалася.

Яго становішча ўмацавалася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.

Гаспадаркі ўмацаваліся.

|| незак. умацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. умацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упро́читься умацава́цца, замацава́цца; усталява́цца;

его́ положе́ние упро́чилось яго́ стано́вішча ўмацава́лася;

за ним упро́чилась репута́ция прекра́сного докла́дчика за ім замацава́лася рэпута́цыя до́брага дакла́дчыка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усталёўвацца несов.

1. (надёжно укрепляться) устана́вливаться; утвержда́ться, упро́чиваться;

2. обосно́вываться, устра́иваться;

3. (формироваться, складываться) устана́вливаться;

1-3 см. усталява́цца;

4. страд. устана́вливаться; устра́иваться; укрепля́ться, утвержда́ться, упро́чиваться; см. усталёўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́виться

1. (разместиться, уместиться) разг. размясці́цца, умясці́цца;

2. (оказаться заставленным чем-л.) разг. заста́віцца, уста́віцца;

3. (глазами, взором) разг. утаро́піцца;

4. (установиться, утвердиться) прост. устанаві́цца, нала́дзіцца, усталява́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́гчыся, уля́гуся, уля́жашся, уля́жацца; уля́жамся, уля́жацеся, уля́гуцца; улёгся, уле́глася і улягла́ся, уле́глася і улягло́ся; уля́жся; зак.

1. Легчы (спаць ці адпачываць); змясціцца дзе-н. у ляжачым становішчы.

У. адпачываць.

Ты на гэтай канапцы не ўляжашся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціцца (пра прадметы).

Кнігі ўлегліся ў чамадан.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, апусціцца.

Улёгся пыл.

Сена ўляглося.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Аслабець, сціхнуць, супакоіцца (разм.).

Бура ўлеглася.

Брэх сабак улёгся.

Хваляванне ўляглося.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Усталявацца, стаць.

Зіма добра ўлеглася.

|| незак. уляга́цца, -а́ецца (да 3 і 4 знач.), уклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.) і укла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́дзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці на лад; прыняць належны кірунак. Справы наладзіліся. □ Работа ў школе наладзілася. Колас. Размова хутка ў нас наладзілася, і дзяўчына ахвотна разгаварылася. Кухараў. // Устанавіцца, усталявацца. Пагода пасля ўчарашняга дажджу ніяк не наладзіцца — то пакажацца, выблісне на хвіліну з-за хмары сонца, то раптам схаваецца зноў — і непрыветны, хмуры цень праплыве, прабяжыць па зямлі. Сачанка. [Люба:] — Наладзіцца жыццё, абы толькі скончылася вайна. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.). Станок наладзіўся. Наладзілася санная дарога.

3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што‑н. На адным з чарцяжоў [Парфірый] спыняецца. Азіраецца на дзверы, вымае з-за пазухі маленькі фотаапарат. Наладзіўся і здымае чарцёж. Краўчанка. Берагава.. [жонка] наладзілася дахаты. Гартны. Вечарам дацэнт настроіў радыё.. і наладзіўся слухаць канцэрт. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Акрыяць, паправіцца пасля цяжкай хваробы, набрацца сіл. Відаць, не акрэп яшчэ камісар пасля гестапаўскага засценка. Кулакоўскі. // Стаць мацнейшым, здольным супрацьдзейнічаць. [Мяснікоў:] Акрэпне Піцер — гэта ўсё: Як снежная лавіна з стромкіх гор, Змятаючы з дарогі перашкоды, Кастрычнік пройдзе па Расіі. Клімковіч. // Стаць мацнейшым, здаравейшым. Сэрца мацярок нашых ляжыць больш да слабейшага дзіцяці, пакуль яно не акрэпне, да таго, што ў дарозе, пакуль не вернецца, да меншага, пакуль не дарасце. Карпюк.

2. Усталявацца, умацавацца. Новы ж свет акрэпне і ўзбагацее тады, калі кожны яго будаўнік будзе добрым гаспадаром. Гартны. // Пра з’явы прыроды. Праз які тыдзень зіма акрэпла. Пянкрат.

3. Стаць цвярдзейшым (пра грунт, глебу). Напярэдадні прайшоў спорны веснавы дождж, першы ў гэтым годзе. Ён абмыў з зямлі ўсю смугу, што засталася ад зімы; поле выглядала чыстым, яно нібы памаладзела. Дарога акрэпла. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устанаві́цца, ‑новіцца; зак.

1. Разм. Стаць, размясціцца дзе‑н., якім‑н. чынам. Паліцыянты ўстанавіліся шпалерамі ўздоўж нораў. Пестрак. Вось і ўстанавілася своеасаблівая чарга, наперадзе якой знаходзіцца старэйшае птушаня, а ў канцы — самае маленькае. Самусенка.

2. Стаць устойлівым, пастаянным; умацавацца. Калі ўстанавілася Савецкая ўлада, Андрэй Бабейка быў ужо рослы, ладны хлопец, паўнапраўны гаспадар бацькавай сядзібы. Хадкевіч. // Перастаць змяняцца, зрабіцца ўстойлівым. Пагода, нарэшце, установіцца і ў бліжэйшыя дні будзе скончаны сенакос. Чарнышэвіч. На поўдні Украіны ўстанавілася цёплае надвор’е. «Звязда».

3. Скласціся, наладзіцца, усталявацца. [Юскавец:] — Скажу толькі, што ваша трактоўка Лабановіча разыходзіцца з той, якая ўстанавілася ў нас цяпер і лічыцца бясспрэчнай. Дамашэвіч. У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі. Карпаў. Між бабкай і Слаўкам скончыліся сваркі. Устанавілася такая любоў і дружба, што толькі можна было пазайздросціць. Няхай. // Наступіць. За сталом устанавілася мёртвая цішыня. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

установи́ться

1. (определиться, наступить) устанаві́цца; (стать устойчивым) усталява́цца; (наладиться) нала́дзіцца;

пого́да ещё не установи́лась надво́р’е яшчэ́ не ўсталява́лася (не нала́дзілася);

установи́лась связь ме́жду це́нтром и перифери́ей нала́дзілася су́вязь памі́ж цэ́нтрам і перыферы́яй;

2. (сложиться) скла́сціся; (сформироваться) сфармірава́цца; (выработаться) вы́працавацца;

хара́ктер не установи́лся хара́ктар не скла́ўся (не сфармірава́ўся);

по́черк у него́ ещё не установи́лся по́чырк у яго́ яшчэ́ не вы́працаваўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)