упадаба́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад упадабаць.
2. у знач. прым. Які ўпадабаўся, спадабаўся, прыйшоўся па густу. Жанкі на лавах засмяяліся, пачалі пераказваць адна адной недачутыя ці ўпадабаныя словы песні. Палтаран. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прылюбі́ць ’упадабаць; прымаць з прыемнасцю’ (Нас.; б.-каш., ГЧ), сюды ж прылюбоўнік (= рус. прелюбодей) (Тураўшч., 1, 59). Прэфіксальнае ўтварэнне ад любі́ць (гл.) з развіццём семантыкі. Укр. прилюби́ти, прилюбля́ти ’зачараваць, прывабіць, любіць, прымаць з прыемнасцю’, прилюби́тися ’прыахвоціцца’. Стараж.-рус. прилюбитисѧ ’аддацца любві’: Богови прилюбистеся (1578, Сразн.), рус. дыял. прилюби́ть, прилюба́ть ’аказваць садзейнічанне, дапамагаць’, прилюби́ться ’спадабацца, прыйсціся да густу, да спадобы’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 319–320.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
привяза́ться
1. (привязать себя, прикрепиться) прывяза́цца;
2. перен. (почувствовать привязанность) адчу́ць (займе́ць) прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (полюбить) палюбі́ць, упадаба́ць; (привыкнуть) прывы́кнуць;
3. (придраться, пристать) прычапі́цца, прывяза́цца, прыдра́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
полюби́ть сов.
1. палюбі́ць; (почувствовать склонность) упадаба́ць, спадаба́ць;
я полюби́л э́того челове́ка я палюбі́ў (упадаба́ў) гэ́тага чалаве́ка;
он полюби́л теа́тр ён палюбі́ў тэа́тр;
2. (начать любить) пакаха́ць, палюбі́ць;
полюби́ть де́вушку пакаха́ць (палюбі́ць) дзяўчы́ну;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-што.
1. Адчуць любоў да асобы другога полу; пакахаць. [Настаўнік:] — Чаму не сказаць.. [Ядвісі], што я так шчыра і моцна палюбіў яе? Колас. [Анісся:] — Любіла яго? Любіла.. Ды і не разбярэш, часам, за што палюбіш чалавека... Лынькоў.
2. Адчуць глыбокую прыязнасць да каго‑, чаго‑н., стаць адданым каму‑, чаму‑н. За тыя некалькі дзён, што пражыў у Саўкі, Язэп прывык да Стракача, нават палюбіў яго. Якімовіч. Нахмураны і сур’ёзны хадзіў Сцёпка каля будынка рабфака. Зжыўся з ім, палюбіў яго. Колас.
3. і з дадан. сказам. Адчуць схільнасць, цягу да чаго‑н.; упадабаць што‑н. Палюбіць жывапіс. □ Паступіў [Ермакоў у артвучылішча] і хутка палюбіў артылерыю. З той пары ён гаварыў, што «бога вайны» не прамяняе ні на што. Мележ. Кожную вольную часіну я пачаў прападаць толькі на рацэ. Я палюбіў начлегі ля Дняпра. Лупсякоў. [Ладынін:] — Будзеш і ты шукаць людзей, а то ты палюбіў, каб толькі цябе шукалі. Шамякін. // Адчуць задавальненне ад сузірання чаго‑н., адчуць замілаванне да чаго‑н. Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў. Смагаровіч. Я палюбіў гасцінны горад Вільнюс, Як родны дом, як Мінск, дзе я жыву. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)