бу́хнуць², -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. гл. бухаць.

2. Бухнуцца.

Б. з печы на падлогу.

3. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

Б. жменю солі ў місу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уры́нуць

укінуць, кінуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уры́ну уры́нем
2-я ас. уры́неш уры́неце
3-я ас. уры́не уры́нуць
Прошлы час
м. уры́нуў уры́нулі
ж. уры́нула
н. уры́нула
Загадны лад
2-я ас. уры́нь уры́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час уры́нуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

укі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укінуць.

укі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабо́ўхнуць

укінуць каго-небудзь, што-небудзь у што-небудзь, куды-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чабо́ўхну чабо́ўхнем
2-я ас. чабо́ўхнеш чабо́ўхнеце
3-я ас. чабо́ўхне чабо́ўхнуць
Прошлы час
м. чабо́ўхнуў чабо́ўхнулі
ж. чабо́ўхнула
н. чабо́ўхнула
Загадны лад
2-я ас. чабо́ўхні чабо́ўхніце
Дзеепрыслоўе
прош. час чабо́ўхнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

укі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Укінуць унутр чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Укідаць сена ў хлеў. // Уцягнуць аснову кросен у ніты, бёрда.

2. Закідаць усё або частку чаго‑н. чым‑н. Укідаць дарогу каменнем.

укіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да укінуць.

укіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да укі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укі́нуты

1. бро́шенный, вбро́шенный, вки́нутый;

2. поло́женный;

1, 2 см. укі́нуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вве́ргнуть сов.

1. укі́нуць;

2. перен. увагна́ць, уве́сці, зрабі́ць (якім); см. вверга́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Звязаў .. [мужык] Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок. Якімовіч. Мужчыны паўкідалі ў кузаў рыдлёўкі, кіркі, памаглі сесці жанчынам. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укі́даць сов.

1. (внутрь чего-л. в несколько приёмов) вброса́ть, вкида́ть;

2. (чем-л.) заброса́ть;

усю́ падло́гу ўкі́далі аку́ркамі — весь пол заброса́ли оку́рками;

3. (в бёрдо) вкида́ть

укіда́ць несов.

1. броса́ть, вбра́сывать, вки́дывать;

2. (в пищу) класть;

1, 2 см. укі́нуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Рассыпаючы, укінуць зерне, насенне ў зямлю для вырошчвання. У суботу зранку выехала [Зося] з бацькам пасеяць грэчку. Гартны. Тут мяркуецца пасеяць травы і стварыць культурную пашу. Дуброўскі. // Засеяць зернем, насеннем. — Мы раім людзям прыязджаць лепш увесну, насупраць цяпла. Адразу можна пасеяць лапік які пшаніцы і мець свой хлеб. Пальчэўскі. // Спец. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе для размнажэння.

2. перан. Выклікаць, узбудзіць у кім‑н. якое‑н. пачуццё, перажыванне. Язэпу трэба было ісці. Але неяк цяжка было зрабіць першы крок, асабліва цяпер, калі гэты доўгі, цыбаты чалавек пасеяў у душы трывогу... Асіпенка. Алесь разгубіўся. Макар Сяргеевіч не тое, што пераканаў яго, а пасеяў сумненні. Шыцік.

3. перан. Разм. Згубіць. Хаця б.. Валынец шапку дзе па дарозе не пасеяў? Лобан.

4. Разм. Пачаць ісці, сеяць (пра дробны дождж, снег).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)