укі́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укі́ну укі́нем
2-я ас. укі́неш укі́неце
3-я ас. укі́не укі́нуць
Прошлы час
м. укі́нуў укі́нулі
ж. укі́нула
н. укі́нула
Загадны лад
2-я ас. укі́нь укі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час укі́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

укі́нуць, -ну, -неш, -не; укі́нь; -нуты; зак.

1. каго-што ў што. Кінуць, апусціць унутр.

У. камень у ваду.

2. чаго ў што або каму. Налажыць, дабавіць чаго-н. у што-н.; даць корму.

У. два драбкі цукру ў чай.

У. сена коням (разм.).

|| незак. укіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і укі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. укіда́нне, -я, н. і укі́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укі́нуць сов.

1. бро́сить, вбро́сить, вки́нуть;

у. ка́мень у я́му — бро́сить (вбро́сить, вки́нуть) ка́мень в я́му;

2. (в пищу) положи́ть;

у. у чай кава́лачак цу́кру — положи́ть в чай кусо́чек са́хару

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Кінуць, апусціць унутр, у сярэдзіну чаго‑н. Укінуць камень у ваду. Укінуць ліст у паштовую скрынку. □ [Іван] дастаў чамадан, сабраў свае рэчы, укінуў у мяшок інструмент, пацалаваў дачку. Гаўрылкін. // перан. Разм. Пасеяць. Картоплю садзіць пара, проса якую жменю ды грэчкі хоць трохі ўкінуць, — прыспешвалі [ўдовы і дзяды] старшыню камбеда. Грахоўскі. // перан. Разм. Уставіць, дадаць што‑н. у чыю‑н. гутарку, размову. Я паспрабаваў укінуць слова, каб крыху суцішыць струмень разгневанага красамоўства егеравай жонкі і накіраваць яго ў другі бок. В. Вольскі. Грэчка ўкінуў сваё глыбакадумнае разважанне: — Цвік малатка не баіцца. Няхай.

2. Налажыць, дабавіць чаго‑н. у што‑н. Укінуць два драбкі цукру ў чай. // Разм. Даць корму. [Маці:] — А я .. [коням] патрошку ўкінула, каб не стаялі над пустым жолабам. Чарнышэвіч.

3. Разм. Зняволіць. Укінулі ў канцлагер нас дзве групы, Куды ні глянь — кругом калючы дрот. Смагаровіч.

4. перан. Разм. Адлупцаваць. [Бухман:] — А цяпер прызнаешся? Ану, Тулуп! Укінь яму [палоннаму] яшчэ. — Зноў удары, зноў стогн. С. Александровіч.

5. Спец. Зацягнуць нітку асновы ў ніты. Укінуць ніткі ў ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вметну́ть сов. укі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і паўкі́дваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. рыдлёўкі ў пуню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укі́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вбро́сить сов. укі́нуць, мног. паўкіда́ць, паўкі́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вки́нуть сов. укі́нуць, мног. паўкіда́ць, паўкі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вкида́ть сов., прост. укі́нуць, мног. паўкіда́ць, паўкі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)