укрыва́цца несов.

1. укрыва́ться, накрыва́ться;

2. (сплошь) покрыва́ться;

3. укрыва́ться;

1-3 см. укры́цца;

4. страд. укрыва́ться, накрыва́ться; покрыва́ться; усе́иваться; укрыва́ться; см. укрыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ку́таці, ку́таць ’мыць (пра бялізну)’ (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Цяжка семантычна суаднесці з кутаць© або кутаць2 (параўн. Тапароў, K–L, 286–287). Больш верагодным, здаецца, лексічнае пранікненне з балтыйскіх моў: літ. kutinėti ’скрэбці’. Параўн. рус. стирать ’сціраць’ і ’мыць’.

Ку́таць1укрываць’ (Нас.). Да кут (гл.). Гл. хутаць.

Ку́таць2 ’гарадзіць (плот)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Шатал., Жыв. сл., Нар. сл.). Да кут (гл.) і куни2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbtiукрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго-што. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць.

Х. грошы.

2. каго-што. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі.

Х. параненых партызан.

3. перан., што. Не выяўляць адкрыта.

Х. свае думкі.

Х. усмешку.

4. каго-што. Засланяць сабой, рабіць нябачным.

Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.

5. што. Трымаць што-н. у пэўным месцы.

Х. рукі ў кішэнях.

6. што. Змяшчаць, утрымліваць у сабе.

Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.

7. што. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць.

Х. яблыкі на зіму.

8. што. Берагчы як скарб, трымаць у памяці.

Х. у памяці мінулае.

|| зак. схава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. хава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тулі́ць, тулю. туліш, туліць; незак., каго-што.

1. Прыхіляць, гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай. Нясе з яслей маці сына, Песціць яго, туліць... Колас. [Янка] гладзіў Аленіны валасы, праводзіў шурпатымі, прапахлымі лазою далонямі па яе твары, туліў да сябе, прыпадаў да вуснаў. Лупсякоў. // Беражліва трымаць, прыхінаць да сябе. Усё на скверах і ў парках адцвітала, а Марына туліла да грудзей свежыя, яркія кветкі. Грамовіч. // Шчыльна прыціскаць, прытульваць што‑н. Сіўка спачатку пырхала на яго і туліла вушы, а потым прызвычаілася ці можа таксама ўцяміла, што .. [козлік] яе «ветэрынар». Брыль. [Гняды] раз-поразу фыркае, туліць да галавы вушы і круціць хвастом. Чарнышэвіч. [Сашка] туліў да рукі мокрую ад крыві хустачку. Чорны. Вецер туліў плацце да .. ног [Веры]. Пестрак. // Хаваць што‑н. у што‑н. [Надзя] туліла ў шырокі плашчык сваю фігуру цяжарнай жанчыны, саромелася і адчувала сябе няёмка. Машара. Мы тулім у каўняры галовы, ляніва адмахваемся ад камароў і хмура маўчым, нібы толькі што пасварыліся. Шашкоў.

2. перан. Хаваць, укрываць каго‑н., служыць прытулкам для каго‑н. Лясы тулілі неспакойных людзей, на якіх падала панская няласка і паліцэйская помста. Колас. Нас тут гуляць і клён і сасна, Берагуць ад відна да відна. Астрэйка. Пушча і ночка яе [песню] гадавалі, Няньчылі казкамі ночы нямой; Дождж і расіца вясною купалі, Снежныя буры тулілі зімой. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)