прыкруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак., што.

1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

П. гайку. П. засаўку да дзвярэй.

2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

П. рукі да спіны.

3. Круцячы, убавіць, укараціць.

П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкру́чваць, -аю -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уця́ць, утну́, утне́ш, утне́; утнём, утняце́, утну́ць; уця́ў, уцяла́, -ло́; утні́; уця́ты; зак., што (разм.).

1. Адсякаючы, адразаючы, укараціць.

У. канец вяроўкі.

2. у што. Уцягнуць, увабраць унутр (галаву, шыю).

У. галаву ў плечы.

|| незак. уціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уціна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Карпа́ць1 ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’ (Нас., Янк. III, Мал., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. корпаць.

Карпа́ць2укараціць што-небудзь’ (Др.-Падб.). Гл. кірпаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.

Зрабіць карацейшым, укараціць. Пакараціць паліто. □ Шмат яшчэ такога дарагога на рыбалцы часу ідзе на тое, каб пакараціць або падоўжыць рабочую частку лескі. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усячы́, усяку́, усячэ́ш, усячэ́; усячо́м, усечаце́, усяку́ць; усе́к, -кла; усячы́; усе́чаны; зак., што.

1. Адсякаючы, укараціць; змагчы адсячы (пераважна з адмоўем).

У. касільна.

Палена цвёрдае — не ўсячэш.

2. Урабіць у высечаную адтуліну (спец.).

У. перагародку ў сцяну.

3. перан. Паменшыць колькасць складоў у радку (кніжн.).

У. склад у вершаваным радку.

|| незак. усяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усячы́, усяку, усячэш, усячэ; усячом, усечаце, усякуць; пр. усек, ‑ла; зак., што.

1. Адсякаючы, укараціць. Усячы касільна. // (пераважна з адмоўем «не»). Змагчы адсячы што‑н. Палена цвёрдае — не ўсячэш.

2. Спец. Урабіць, уставіць у высечаную адтуліну. Усячы перагародку ў сцяну.

3. перан. Кніжн. Паменшыць колькасць складоў у радку. Усячы склад у вершаваным радку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тырпа́чык ‘зламаны ножык’ (Бяльк.). Відаць, варыянтная мясцовая форма да тарпа́чык, памянш. ад тарпа́к (гл.), адзначанага толькі як ‘спружыноўка’ побач з трапач ‘тс’ (рас., Шатал.), што можа разглядацца як форма з метатэзай ад трапаць (гл.); дзеяслоў тырпа́чыць ‘рэзаць, шаткаваць’ (Ян.), зафіксаваны ў іншай мясцовасці, пры трыпачыць ‘апрацоўваць зямлю спружыноўкай’ (рас., Шатал.) сведчыць на карысць такога паходжання. Дапускае магчымасць пры пачатковай змене к > т, напр., *карпачык ад карпаць2укараціць’ (гл.) або іншамоўны ўплыў — ад’ідэацыя іншых слоў, параўн. тур. tırpan ‘серп, каса’, гл. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Адрэзаўшы частку, укараціць, паменшыць.

У. крысо.

2. перан., што. Зменшыць, убавіць; абмежаваць.

У. расходы.

У. паўнамоцтвы.

3. што ў што. Уставіць у выразанае месца.

У. замок у дзверы.

4. што і чаго (пераважна з адмоўем). З цяжкасцю адрэзаць (што-н. надта цвёрдае; разм.).

Мяса такое мёрзлае, што не ў.

5. што і чаго. Адрэзаць, нарэзаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).

У. вяндліны.

У. сечкі карове.

6. перан., што і без дап. Нечакана і гучна заіграць, заспяваць (разм.).

У. польку.

7. каму, па чым і без дап. Моцна ўдарыць, пабіць, збіць (разм.).

У. па твары.

Так урэзалі яму, што і з ног зваліўся.

8. што і без дап. Сказаць прама і рэзка, заявіць што-н. (разм.).

У. праўду.

|| незак. ураза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.) і урэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. ураза́нне, -я, н. (да 1—3 знач.), урэ́званне, -я, н. (да 1—3 знач.) і урэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уця́ць 1, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; зак., каго-што.

1. Абл. Ударыць, стукнуць. Уцяць папружкай. □ Іван.. узяўся абмацваць капцы, каб знайсці месца, адкуль бралі бульбу, і раптам наткнуўся на амаль поўны мяшок. — Хто б гэта мог?.. Іван ад злосці ўцяў мяшок нагой. Дуброўскі.

2. Абл. Укусіць, уджаліць (пра насякомых). На беразе раззыкаліся авадні.. Яны так і наровяць, каб уцяць. Якімовіч. А вось плоскі шэры сляпень, — той спадцішка мог падкрасціся і ўцяць балюча нават праз кашулю. Грамовіч. / у перан. ужыв. Гэты напамінак уцяў Прахора ў самае балючае месца. Зарэцкі.

3. і без дап. Разм. Пачаць іграць на якім‑н. музычным інструменце. У хаце ўцялі музыкі, ігралі кракавяк. Гурскі.

•••

Ні ўцяць ні ўзяць — а) не падступіцца; б) пуста, нічога няма.

уця́ць 2, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; зак., што.

Разм.

1. Укараціць, адсякаючы, адразаючы частку чаго‑н. Уцяць канец вяроўкі.

2. Уцягнуць, увабраць унутр (пра галаву, шыю і пад.). Сведка палахліва азірнуўся і, нібы чакаючы ўдару, уцяў галаву ў плечы. Лынькоў. Гаркуну і языком павярнуць не было як. Ён уцяў галаву ў плечы і, згорбіўшыся, сядзеў на лаўцы. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тупы́ ‘недастаткова навостраны, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць, нявостры’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Ян., ТС, Сл. ПЗБ): хочацца хлеба, ды нож туп (Юрч. Крыл.), ‘шырокі, круглы (пра галаву, морду)’, ‘які прыйшоў у стан атупення, абыякавы, бяссэнсавы’, ‘не востры, глухі, ныючы (пра боль)’, ‘глухі, не звонкі (пра гукі)’ (ТСБМ), ‘нячуйны (пра сабаку)’ (Ян.), ‘някемлівы, разумова абмежаваны, неразвіты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; астрав., Сл. ПЗБ, Нас., Вруб., Байк. і Некр.), ‘павольны, гультаяваты’ (паст., лід., брасл., Сл. ПЗБ), тупу́ ‘лянівы, ціхі’ (ТС), ст.-бел. тупый ‘якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць’, ‘разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы’, ‘бяссэнсавы (пра погляд, твар)’ (ГСБМ). Укр. тупи́й, рус. тупо́й, стараж.-рус. тупъ, польск. tępy, н.-, в.-луж. tupy, чэш., славац. tupý, славен. tȍp, харв. tûp, серб. ту̂п, балг. тъп, макед. тап. Прасл. tǫpъ ‘нявостры, вышчарблены’, відаць, развілося з і.-е. *tompo‑, параўн. літ. tampýti ‘цягнуць, расцягваць’, tem̃pti ‘тс’, лат. tiept ‘нацягваць, рабіць тугім’, ст.-ісл. þambr ‘тоўсты, надуты’, ‘нацягнуты (пра цеціву)’, ст.-грэч. τέμνω ‘рэжу’ ўзыходзіць да і.-е. асновы *ste(m)p‑/*ste(m)b‑ і роднаснага і.-е. *stm̥bo‑ ці *(s)tomp‑, *stomb‑ (Фасмер, 4, 122), рэалізаванага ў ст.-в.-ням., ням. stumpf ‘тупы’, ‘без бляску’, ‘някемлівы’; і.-е. *stm̥bo‑ першапачаткова абазначала ‘пакалечыць, урэзаць, вышчарбіць, укараціць, пабіць, прыціснуць’ (Сной₂, 772) і адлюстравалася яшчэ ў ст.-грэч. στέμβω ‘б’ю, таўку, цісну’, ст.-в.-ням. stampf ‘таўкач’, ст.-в.-ням. stumbal ‘абрубак, абрэзак’. Мяркуецца, што значэнні ‘нявостры’ і ‘няздольны, дурны’ ўзыходзяць да праславянскага перыяду (Якубовіч, Drogi słów, 295). Гл. яшчэ Брукнер, 570; Махэк₂, 661; Скок, 3, 524; ЕСУМ, 5, 677; Арол, 4, 117. Сюды ж ту́па ‘павольна’ (гл.), тупава́то ‘туга, дрэнна’ (Зайка Кос.), тупі́ца ‘тупая (затупленая) сякера, каса’ (гл.), тупы́ця ‘тс’ (кам., ЛА, 2), тупі́чка ‘тс’ (Юрч. СНЛ), тупі́ць ‘рабіць тупым’ (ТСБМ, Байк. і Некр.); ту́пянькі ‘тупы (носік у яйку)’ (маладз., Сл. ПЗБ), тупава́ты ‘не зусім востры’ (лід., там жа), тупʼё ‘тупая частка нажа’ (шчуч., там жа), тупі́ла ‘тупы нож, сякера’ (Юрч. Вытв.), ‘тупы, няздольны чалавек’ (там жа; слонім., Сл. рэг. лекс.), тупе́нь ‘няздатны да навукі’ (Нас., Байк. і Некр.), тупа́к ‘тс’ (маладз., Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)