уцяць 1, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; зак., каго-што.

1. Абл. Ударыць, стукнуць. Уцяць папружкай. ▪ Іван.. узяўся абмацваць капцы, каб знайсці месца, адкуль бралі бульбу, і раптам наткнуўся на амаль поўны мяшок. — Хто б гэта мог?.. Іван ад злосці ўцяў мяшок нагой. Дуброўскі.

2. Абл. Укусіць, уджаліць (пра насякомых). На беразе раззыкаліся авадні.. Яны так і наровяць, каб уцяць. Якімовіч. А вось плоскі шэры сляпень, — той спадцішка мог падкрасціся і ўцяць балюча нават праз кашулю. Грамовіч. / у перан. ужыв. Гэты напамінак уцяў Прахора ў самае балючае месца. Зарэцкі.

3. і без дап. Разм. Пачаць іграць на якім‑н. музычным інструменце. У хаце ўцялі музыкі, ігралі кракавяк. Гурскі.

•••

Ні ўцяць ні ўзяць — а) не падступіцца; б) пуста, нічога няма.

уцяць 2, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; зак., што.

Разм.

1. Укараціць, адсякаючы, адразаючы частку чаго‑н. Уцяць канец вяроўкі.

2. Уцягнуць, увабраць унутр (пра галаву, шыю і пад.). Сведка палахліва азірнуўся і, нібы чакаючы ўдару, уцяў галаву ў плечы. Лынькоў. Гаркуну і языком павярнуць не было як. Ён уцяў галаву ў плечы і, згорбіўшыся, сядзеў на лаўцы. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)