укараці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак., што.

Зрабіць карацейшым (у 1 і 3 знач.).

У. рукавы.

У. тэрмін.

|| незак. укаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. укарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укараці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укарачу́ укаро́цім
2-я ас. укаро́ціш укаро́ціце
3-я ас. укаро́ціць укаро́цяць
Прошлы час
м. укараці́ў укараці́лі
ж. укараці́ла
н. укараці́ла
Загадны лад
2-я ас. укараці́ укараці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час укараці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

укараці́ць сов. укороти́ть;

у. язы́к — (каму) укороти́ть язы́к (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.

1. Зрабіць карацейшым, меншым па даўжыні; пакараціць. Укараціць рукаў. Укараціць сукенку. □ [Захарчанка] сам пасадзіў сына ў сядло, укараціў страмёны. Беразняк. Збочыўшы з дарогі, што ішла ўздоўж рэчкі, Андрэйка хацеў укараціць шлях да дзядзькі Марціна. Кавалёў.

2. Скараціць, паменшыць тэрмін, перыяд, час чаго‑н. — Зусім [маці] слабая, — страпянуўся Прыходзька. — Фашысты ёй укарацілі жыццё. Гурскі.

•••

Укараціць (падкараціць) язык каму — прымусіць каго‑н. менш балбатаць, гаварыць, быць менш дзёрзкім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укороти́ть сов. укараці́ць, пакараці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укараціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укарачэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укараціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укаро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укараціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укаро́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укарочваць — укараціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укарна́ць

укараціць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укарна́ю укарна́ем
2-я ас. укарна́еш укарна́еце
3-я ас. укарна́е укарна́юць
Прошлы час
м. укарна́ў укарна́лі
ж. укарна́ла
н. укарна́ла
Загадны лад
2-я ас. укарна́й укарна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час укарна́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)