Расакі́ля ’гусялапка востравугольная, Alchemilla acutangula’ (ігн., Сл. ПЗБ). Літуанізм; паводле аўтараў слоўніка з літ. rasakilà ’тс’, што з rasá ’раса’ і kìlti ’узнімацца, уздымацца, расці, павялічвацца’. Параўн. расі́чка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхаць ’падыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узлазіць, узбірацца, забірацца, узнімацца, уздымацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пузы́рыцца (пузы́рицьца) ’наядацца, напівацца; закіпаць, падымацца пухірамі; выстаўляць пуза ад гонару’ (Нас.), рус. пузы́риться ’тс’, укр. пузи́ритися уздымацца пухірамі; дуцца’, сюды ж пузыры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ (барыс., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад пузыр1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узды́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць і уздымацца — узняцца.

2. Рост, развіццё чаго‑н. Прамысловы ўздым. Гаспадарчы ўздым.

3. Натхненне, прыліў энергіі. Творчы ўздым. Працоўны ўздым. □ Андрэй доўга не можа супакоіцца, ён адчувае вялікі душэўны ўздым. Хромчанка.

4. Участак дарогі, які падымаецца ўверх. [Люся], маленькая, з цёмна-русявымі завіткамі, .. ішла па роўным схіле камяністага ўзгорка, на ўздым. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заноси́тьсяI несов., разг.

1. (гордиться) ганары́цца, задава́цца;

2. (слишком увлекаться чем-л.) захапля́цца; см. занести́сь;

3. страд. зано́сіцца, засыпа́цца; замята́цца; уно́сіцца, упі́свацца, запі́свацца, узніма́цца, уздыма́цца; см. заноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Засці́гнуць ’раптоўна захапіць, застаць’. Рус. застигнуть, укр. засти́гти, засти́гну, польск. zaścignąć, чэш. zastihnouti, славац. zastihnúť ’тс’, славен. zastígniti ’дацягнуць’, балг. застѝгна ’дагнаць, застаць’. Ст.-рус. застичи, застиг‑ ’знайсці, застаць’ (XVI ст.), ст.-бел. застичи ’тс’ (Скарына). Прасл. прэфіксальны дзеяслоў. Прасл. stignǫti звязана (з чаргаваннем галоснага) з сцёжка (гл.), узыходзіць да і.-е *steigh‑ ’ісці, падымацца’, літ. staigà ’знянацку’, лат. stiga ’след’, ням. steigenуздымацца’ і інш. Покарны, 1, 1017–1018; Фасмер, 3, 780.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціга́ць ’шпарка ісці шырокімі крокамі, сігаць’ (Адм.), сціґаць ’даганяць’ (Чуд.), сцігава́ць ’цікаваць; пільнаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ), сцігану́ць ’шпарка пайсці, сігануць’ (Адм.). Укр. сти́гнути ’даспяваць (аб раслінах); хутка ісці’, рус. достига́ть, настига́ть, стараж.-рус. достигнути, достизати, польск. ścigać ’гнаць; дапільноўваць’, stignąć ’дагнаць, дасягнуць’, чэш. stíhat ’пераследаваць, гнаць; сачыць’, stíhnouti ’дагнаць; нагнаць’, славац. stihať ’тс’, серб.-харв. сти̏зати ’даганяць, дасягаць’, сти̏гнути ’дагнаць, дасягнуць’, славен. stígniti ’дагнаць, нагнаць’, балг. сти́гам ’дасягаць, даганяць’, сти́гна ’дасягнуць, дагнаць’, макед. стигну́ва ’даганяць, дасягаць’, сти́гме ’дагнаць, дасягнуць’, ст.-слав. постигнѫти. Прасл. *stigti, *stignǫti роднаснае літ. steĩgti ’закладаць’, лат. steigt ’спяшацца’, гоц. steigen ’ступаць’, ням. steigen ’узвышацца; расці’, ст.-інд. stighnóti ’падымаецца’, грэч. στοτχος ’рад’; усе да і.-е. *steig‑ ’крочыць, ступаць, уздымацца’; гл. Траўтман, 285–286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1059; Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 760 з іншай літ-рай; Махэк₂, 577; Бязлай, 3, 327; Борысь, 613; ЕСУМ, 5, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́цца, ую́ся, уе́шся, уе́цца; уёмся, уяце́ся, ую́цца і вію́ся, віе́шся, віе́цца; віёмся, віяце́ся, вію́цца; пр. ві́ўся, віла́ся, віло́ся; заг. ві́ся; незак.

1. Абвівацца вакол чаго‑н. Віецца фасоля з павіслымі стручкамі-лапаткамі. Гарэцкі. // Завівацца (пра валасы). У кожнага над левым вухам віўся чуб «па-казацку». Чорны.

2. Рабіць звілістыя рухі целам. Вуж уецца каля ног. // Мець звілісты напрамак. Плямістай жоўта-зялёнай змейкай уецца чыгунка сярод лясных гушчароў. Шынклер. Як ручай дарога ўецца. Зарыцкі. // перан. Круціцца, увівацца каля каго‑н. з якой‑н. мэтай. Віцца каля дзяўчыны.

3. Лётаючы, кружыцца. Каля твару назольна віліся камары. Мележ.

4. Уздымацца лёгкім струменьчыкам. З коміна віўся дымок. Якімовіч.

5. Развявацца (пра флаг, сцяг і пад.). Шум і гоман у сталіцы, Сцяг ля сцяга ўецца. Купала.

6. Зал. да віць.

•••

Віцца вужакай — падлізвацца, падлашчвацца да каго‑н.

Віцца роем — кружыцца, круціцца, чапляцца адно за другое (пра думкі).

Віцца ўюном — выкручвацца, хітрыць, падхалімнічаць.

У трубы віцца — вельмі добра расці (пра расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)