уздыма́цца гл. узняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздыма́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. уздыма́юся уздыма́емся
2-я ас. уздыма́ешся уздыма́ецеся
3-я ас. уздыма́ецца уздыма́юцца
Прошлы час
м. уздыма́ўся уздыма́ліся
ж. уздыма́лася
н. уздыма́лася
Загадны лад
2-я ас. уздыма́йся уздыма́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час уздыма́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уздыма́цца несов., см. узніма́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уздыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узняцца.

2. Зал. да уздымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздыма́цца гл. узнімацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узня́цца, -німу́ся, -німешся, -німецца і уздыму́ся, узды́мешся, узды́мецца; -ня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; -німі́ся і уздымі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх ці прыняць больш высокае становішча.

У. на гару.

У. на сцэну.

Рукі ўзняліся.

У. па службовай лесвіцы (перан.: дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Узвысіцца над кім-, чым-н.

Скалы ўзняліся над вадой.

У. над групавымі спрэчкамі (перан.: стаць вышэй каго-н.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца над гарызонтам (пра месяц, воблакі і пад.); распаўсюдзіцца над чым-н. (пра туман, дым і пад.).

Узняўся месяц.

Над катлом узнялася пара.

4. Тое, што і падняцца (у 2 знач.).

У. з ложка.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узляцець, падняцца ў паветра.

Качкі ўзняліся ў паветра.

Самалёт узняўся ў неба.

6. перан., на што. Пачаць актыўныя дзеянні.

Народ узняўся на барацьбу з ворагам.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачаць праяўляцца ў дзеянні.

Узнялася паніка.

Узняўся пратэст.

Узняўся вецер.

8. Павялічыцца ў росце; вырасці, стаць дарослым; уздуцца, успучыцца.

Узняліся травы.

Узняліся дзеці, пайшлі на свой хлеб.

Узнялася шчака.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш высокім, павялічыцца; дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця.

Узняліся цэны.

Узнялася тэмпература.

Узняўся настрой (стаў больш бадзёрым, палепшыўся).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, палепшыцца, развіцца.

Узнялася гаспадарка.

11. перан. Раззлавацца, страціць раўнавагу. —

Што вы робіце! — узняўся на дзяцей бацька.

|| незак. узніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і уздыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узды́м, -у, м. (да 1—7, 9, 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вздыма́ться узніма́цца, уздыма́цца, (возноситься) узно́сіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уздыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць, уздымацца — узняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

billow2 [ˈbɪləʊ] v. уздыма́цца, хвалява́цца (на ветры)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

heighten [ˈhaɪtn] v. узніма́ць; узніма́цца; уздыма́ць; уздыма́цца; узмацня́ць; узмацня́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)