ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.
1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.
В. прамысловасць.
2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.
|| наз. ваеніза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узбрае́нне, -я, н.
1. гл. узброіцца, узброіць,
2. Зброя і боепрыпасы для вядзення вайны, бою.
Новыя віды ўзбраення.
Быць або знаходзіцца на ўзбраенні (пра зброю, якой аснашчаны войскі). Прыняць (узяць) на ў. (таксама перан.: актыўна выкарыстаць што-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераўзбро́іць, ‑зброю, ‑зброіш, ‑зброіць; зак., каго-што.
1. Узброіць па-новаму, замяніць старыя сродкі зброі. Пераўзброіць армію.
2. перан. Аснасціць новым абсталяваннем, матэрыяламі, сродкамі якой‑н. дзейнасці. Пераўзброіць прамысловаць сучаснай тэхнікай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбрае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбройваць — узброіць і узбройвацца — узброіцца.
2. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, бою. Вытворчасць узбраення. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў.
•••
Гонка ўзбраення гл. гонка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбро́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узброіць.
2. у знач. прым. Які мае пры сабе зброю. Узброены атрад. Узброеная варта. □ З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме. Чарнышэвіч.
3. у знач. прым. Які ажыццяўляецца са зброяй у руках. Узброенае паўстанне. Узброеная барацьба.
•••
Узброены нейтралітэт гл. нейтралітэт.
Узброены да зубоў — вельмі добра ўзброены.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)