узбро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узбро́ю узбро́ім
2-я ас. узбро́іш узбро́іце
3-я ас. узбро́іць узбро́яць
Прошлы час
м. узбро́іў узбро́ілі
ж. узбро́іла
н. узбро́іла
Загадны лад
2-я ас. узбро́й узбро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час узбро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Забяспечыць сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. армію.

У. атрад вінтоўкамі.

2. перан., чым. Забяспечыць сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. гаспадарку навейшай тэхнікай.

Узброеным вокам (пры дапамозе аптычных прылад).

|| незак. узбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбро́іць сов., в разн. знач. вооружи́ть;

у. а́рмію — вооружи́ть а́рмию;

у. прамысло́васць но́вай тэ́хнікай — вооружи́ть промы́шленность но́вой те́хникой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбро́іць, узброю, узброіш, узброіць; зак., каго-што.

1. Забяспечыць зброяй, сродкамі для вядзення бою. Узброіць атрад вінтоўкамі. Узброіць армію. □ У першыя дні вайны Карнееў сабраў у насельніцтва паляўнічыя стрэльбы і ўзброіў сельскі актыў. Залескі.

2. чым. Забяспечыць прыладамі, прыстасаваннямі для якой‑н. дзейнасці. Узброіць тэхнікай. // перан. Даць якія‑н. веды, звесткі і пад., неабходныя для якой‑н. дзейнасці. Узброіць вучняў грунтоўнымі ведамі асноў навук. □ — Што дала мне студыя? Узброіла неабходнымі ведамі і навучыла карыстацца імі ў практыцы. Сяргейчык. Партыя ўзброіла пісьменнікаў ясным разуменнем задач літаратуры ў эпоху будаўніцтва камунізма. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбро́іць, узбро́йваць

1. bewaffnen vt; (us)rüsten vt, ufrüsten vt; bestücken vt;

2. перан. vershen* vt, (us)rüsten vt (чым-н. mit D);

узбро́іць ве́дамі чаго-н. mit Knntnissen (G) rüsten; mit (dem) Wssen (um A) wppnen;

3. (супраць каго-н.) ufreizen vt, ufbringen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вооружи́ть сов.

1. в разн. знач. узбро́іць;

вооружи́ть а́рмию узбро́іць а́рмію;

вооружи́ть промы́шленность но́вой те́хникой узбро́іць прамысло́васць но́вай тэ́хнікай;

вооружи́ть зна́ниями узбро́іць ве́дамі;

2. перен. (против кого-л.) падбухто́рыць, падбі́ць, настро́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўзбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.

Узброіць дадаткова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбро́йваць несов., в разн. знач. вооружа́ть; см. узбро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вааружы́цьузброіць’ (КТС). З рус. вооружить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)