уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае:

1) накіраванасць руху ўверх, напр., узляцець;

2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр.: узвіхрыцца, узрасці;

3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр.: узбоўтаць, уз’есціся.

II. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр.: узлесак, узмор’е, узбоч, уздоўж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тала́хкаць ’стукаць, грукаць’ (ТС), толоха́ты ’балбатаць, малоць языком’ (бяроз., Шатал.), талахну́ти ’крутануць; узбоўтаць’ (Клім.), тало́хнуцца ’штурхануць, стукнуцца’ (Ласт.). Ад гукапераймальнага імітатыва *талах (гл. талых), аналагічнага тарах, тарарах (гл.), першапачаткова, відаць, з талала́хаць, гл. Сюды ж талахлі́вы ’паспешлівы, неразважлівы’, талахава́ты ’дураслівы, нявытрыманы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. чэш. tlachati ’балбатаць, малоць языком’, славац. tláchať ’тс’, якія Махэк₂ (644) разглядае як “ch‑інтэнсівы” ад tlapati ’ступаць, крочыць’ (гл. толапень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) накіраванасць руху ўверх, напрыклад: узляцець; 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога‑н. стану, напрыклад: узвіхрыцца, узрасці; 3) закончанасць дзеяння, давядзенне да якога‑н. стану або граніцы, звычайна з адценнем паўнаты, інтэнсіўнасці, напрыклад: узбоўтаць, уз’есціся.

II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў, прыслоўяў і абазначае: на краі чаго‑н. або побач з чым‑н., напрыклад: узлесак, узмежак, узгорак, узмор’е, узбоч, уздоўж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)