шча́сце, -я, н.

1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці.

Сямейнае ш.

Іх шчасцю не было канца.

2. Поспех, удача.

Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам.

Яго ш., былі побач людзі, выратавалізнач. вык.: яму пашанцавала).

На шчасце

1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.);

2) у знач. пабочн. сл. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спор, -ру м. успе́х, уда́ча ж.;

пажада́ць спо́ру ў рабо́це — пожела́ть успе́ха в рабо́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лахва́ ’раскоша, удача’, ’хвальба’ (Сл. паўн.-зах.). Да лафа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́спех, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Удача ў дасягненні чаго-н.

Дабіцца поспеху. 3 тым жа поспехам. (перан.: з такім жа вынікам).

2. Агульнае прызнанне.

Кніга мае п.

3. мн. Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад.

Сын робіць поспехі па фізіцы.

Як вашы поспехі? (як справы?; разм.).

З поспехам — лёгка, паспяхова, без цяжкасцей.

Тут можна з поспехам прымяніць гэты метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарту́на, ‑ы, ж.

Кніжн.

1. Удача, поспех; шчаслівы лёс. Дземідзецкі адчуў, што фартуна, нарэшце, павярнулася да яго сваім тварам. Новікаў.

2. Уст. Багацце, маёмасць. Госці раз’ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі. Пестрак.

[Лац. fortuna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тала́н1удача, шанцаванне; лёс, доля; шчасце’ (Нар. Гом., Ян., ПСл, Пятк. 2), ’талент’ (Касп.), ’разумнік, шчасліўчык’ (Яўс.), тала́н, тала́ньудача, шчасце’ (Мат. Гом., Растарг.), тала́н, тала́нт ’лёс, шчасце, удача’ (ТС), тала́нь ’дараванне, шчасце, доля’ (Байк. і Некр.), ’лёс’ (чач., Жыв. НС), ’талент; шчасце, доля’ (Нас., Бяльк.), ’шанцаванне’ (Юрч.), тала́ня ’ўдача’ (Касп.; б.-каш., ЛА, 3). Сюды ж тала́ніць ’удавацца, мець удачу’ (Нас., Касп.), ’шанцаваць, шчасціць’ (Некр. і Байк., Юрч. Вытв., ТС, Мат. Гом.; светлаг., б.-каш., ЛА, 3), тала́нлівы ’удачлівы’ (Нар. Гом.), ’шчаслівы; таленавіты, адораны’ (Нас.), тала́нны ’здольны’ (Жд. 3). Укр. тала́н ’доля, жыццёвы шлях’, рус. дыял. талан ’шчасце, удача; прыбытак, знаходка’. З цюркскіх моў, дзе тур. talan ’грабеж; здабыча’, кірг. талан ’шчасце’, якія паходзяць ад цюрк. tala ’рабаваць, нішчыць’ (ЕСУМ, 5, 507; Фасмер, 4, 14; Анікін, 529). Дапускаецца змяшэнне народнага тала́н, тала́нь з рус. талант, гл. талент.

Тала́н2 ’участак, няпэўная мера плошчы’ (карэліц., З нар. сл.). Няясна.

Тала́н3 ’званок, які чапляецца на шыю карове’ (докш., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання, параўн. укр. дыял. тала́нтати ’боўтацца, хістацца’.

Тала́н4 ’тоўсты, мажны’ ў параўнанні: сыты, як талан (Шат., Стан.). Магчыма, да талан1 (гл.) са значэннем ’удача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

Шчаслівае дзяцінства.

Шчаслівая ўсмешка.

Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).

2. Які прыносіць шчасце, удачу.

Ш. білет.

У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).

3. Добры, удалы.

Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае). Шчаслівая ідэя.

Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спор, ‑у, м.

Удача, поспех у чым‑н. Спор у рабоце. □ Госці павіншавалі Ганну Сымонаўну з «улазінамі», з прыездам, пажадалі ёй шчасця і спору ва ўсім. Дубоўка. «Э-эх!» — пайшоў [Фама]. Падскочыў два разы, Але чамусьці не было ў танцы спору. Корбан.

•••

Спор ды лад (у рабоце, жыцці і пад.) — пажаданне добра працаваць, жыць і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

определённый

1. (установленный) вы́значаны; (о границе, пределе) акрэ́слены;

2. (сформулированный) азна́чаны, акрэ́слены;

3. (твёрдо установленный) пэ́ўны;

име́ть определённый за́работок мець пэ́ўны заро́бак;

4. (точный) дакла́дны, выра́зны;

он не дал определённого отве́та ён не даў пэ́ўнага (выра́знага) адка́зу;

5. (явный, очевидный) пэ́ўны, відаво́чны; (несомненный, безусловный) безумо́ўны, бясспрэ́чны;

э́то определённая уда́ча гэ́та безумо́ўная (відаво́чная) уда́ча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́жаудача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. пена‑ джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзёя. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)