зашиби́ться уда́рыцца; пабі́цца; (до смерти) забі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шло́пнуць

‘гучна, з шумам ударыцца па чым-небудзь, аб што-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шло́пну шло́пнем
2-я ас. шло́пнеш шло́пнеце
3-я ас. шло́пне шло́пнуць
Прошлы час
м. шло́пнуў шло́пнулі
ж. шло́пнула
н. шло́пнула
Загадны лад
2-я ас. шло́пні шло́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шло́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бро́хнуць

‘з шумам упасці, пляснуцца, ударыцца; з сілай кінуць што-небудзь, стукнуўшы аб што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бро́хну бро́хнем
2-я ас. бро́хнеш бро́хнеце
3-я ас. бро́хне бро́хнуць
Прошлы час
м. бро́хнуў бро́хнулі
ж. бро́хнула
н. бро́хнула
Загадны лад
2-я ас. бро́хні бро́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бро́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сту́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Ударыцца аб што-н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што-н. або на каго-н. ці спатыкнуўшыся.

С. аб вугал стала.

|| незак. сту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цяцца, вытнуся, вытнешся, вытнецца; пр. выцяўся, выцялася; заг. вытніся; зак.

Пашкодзіць сябе ўдарам, ударыцца; стукнуцца. Выцяцца аб вушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гваздану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. З сілай стукнуцца, ударыцца аб што‑н. Гваздануўся аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Ударыцца аб што‑н. Бахнуцца галавой аб вушак.

2. Паваліцца з шумам. Бахнуцца на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлёт, -у, М -лёце, м.

1. гл. разляцецца.

2. Адлёт птушак у цёплыя краіны.

Р. птушак.

3. Контур, абрысы чаго-н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў.

Р. броваў.

4. Разгон, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім палётам, рухам.

Ударыцца з разлёту.

|| прым. разлётны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Імкліва рухаючыся, з сілай ударыцца аб што‑н.; трэснуцца. Чалавек проста разануўся недзе, калі вылятаў з канюшні разам з коньмі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеўбану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. Набраклая зямля ўгіналася пад шасі, і здавалася, што цяжкія «Ільі» вось-вось дзеўбануцца насамі ў гразь. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)