увя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увязваць — увязаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Увязаць усё, многае. Паўвязваць рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увязваць — увязаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. блытаць.

2. каго-што ў што. Заблытаць у чым-н.

3. каго-што чым. Увязаць, абматаць чым-н.

У. валёнкі вяроўкамі.

|| незак. ублы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увяза́тьII несов.

1. (в чём-л. вязком, липком) вя́знуць, увяза́ць, лі́пнуць; (в грязи) гра́знуць, уграза́ць, гру́знуць, угруза́ць, заграза́ць, засяда́ць;

2. перен. увяза́ць; см. увя́знуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ёлупень ’дурань, асталоп’ (Бяльк., БРС, ТСБМ, Бір. Дзярж., ТС) да папярэдняга. Рэгулярная словаўтваральная мадэль. Параўн. вязень < увязаць. Абсалютная большасць такіх імён аддзеяслоўнага паходжання (SP, 1, 138), што таксама пацвярджае апошнюю этымалогію ёлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. што. Мацней увязаць або закруціць.

П. воз з сенам.

П. гайкі.

2. што. Сагнуўшы, сціснуўшы, падцягнуць пад сябе.

П. пад сябе ногі.

П. губы.

3. перан. Крыху павялічыцца (пра мароз, холад; разм.).

Была адліга, а потым падціснуў мароз.

|| незак. падціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увяза́ны

1. увя́занный;

2. перен., разг. увя́занный, согласо́ванный;

3. ввя́занный;

1-3 см. увяза́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Выраб з кручаных або вітых у некалькі столак доўгіх пасмаў пянькі ці іншых матэрыялаў, які ўжыв. для звязвання і іншых патрэб.

Увязаць воз вяроўкай.

Вяроўка плача па кім (разм.) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.

|| памянш. вяро́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. вяро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увя́зваць несов.

1. увя́зывать;

2. перен., разг. увя́зывать, согласо́вывать;

3. (вплетать вязанием) ввя́зывать;

1-3 см. увяза́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)