Кі́чаўка ’купіна, накапаны курган зямлі’, ’тычка’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кіч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыка1 — узмацняльная часціца (энклітыка) з фамільярным адценнем ‘ну, ану’: пойдзем тыка ‘пайшлі хутчэй’, еж тыка ‘давай хутчэй еш’ (Нас.). Варыянт -тка (гл.) з вакалізацыяй узмацняльнай часціцы *‑t‑ (параўн. тыкі, гл.) і часціц з *‑k‑, што ўзыходзяць да *‑ka/*‑ko/*‑ky/*‑kъ (ESSJ SG, 1, 330–331).

Тыка2, ст.-бел. тыкатычка’ (1590 г., ГСБМ). Як сцвярджае Булыка (Лекс. запазыч., 103), запазычана са ст.-польск. tyka ‘тс’, што неабавязкова. Гл. таксама тыч, ты́чка, тычына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́ха

1. ты́чка, -кі ж., вяха́, -хі́ ж.;

2. обычно мн. вяха́, -хі́ ж.;

ве́хи исто́рии ве́хі гісто́рыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.

1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала. Краўчанка.

2. перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіёк ’невялікі кій’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк., Нік.), ’палка ў ткацкім станку для паварочвання «калоды» і падвешвання «нітоў»’ (Касп.), ’тычка’ (Мат. Гом.), ’мерка’ (Нік. Очерки), ’клін у навоі’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). Гл. кій1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жэ́рдка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Доўгі тонкі, ачышчаны ад галля ствол дрэва, прызначаны для гаспадарчых мэт. Плот з жэрдак. □ За Свіслаччу жэрдка ад стога, Як тычка, стаіць сіратой. Колас. // Доўгая выструганая палка; шост. Вядро, гойдаючыся на жэрдцы, стукалася аб зруб. Чорны. Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́чак ‘фасоля, якая ўецца’ (беласт., Сл. ПЗБ), тыча́к ‘тс’ (Вруб.). Утворана ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тычкава́я, ты́чкавая, тычко́ва(я) фасо́ля ‘фасоля, якая ўецца па тычках’ (Сл. ПЗБ, Сцяц., Мат. Гом., ПСл). Да тыч, ты́чка (гл.); з іншай суфіксацыяй тычку́н ‘тс’ (беласт., Вруб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тычы́на ‘жэрдка’ (Яруш., Шымк. Собр., Доўн.-Зап. 2), ‘вялікая палка, доўгі шост’ (ТСБМ, Шат., Адм., Ян.; пух., іўеў, Сл. ПЗБ), ‘тонкая жардзіна, якая ўтыкаецца ў зямлю’ (Нас., Растарг.), ‘завостраны шост’ (Гарэц., Байк. і Некр.), тычына́ ‘тс’ (ашм., Стан.), тычы́нка: хмель тычынку абвівае ‘тс’ (Сержп. Прык.), ‘жэрдка, падвешаная ўверсе над печчу’ (свісл., Шатал.), ст.-бел. тычина ‘вяха, тычка’ (1585 г., ГСБМ). Параўн. укр. тичи́натычка’, рус. тычи́на ‘тс’, польск. tyczyna ‘тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад ты́каць, ткнуць (гл.); не выключана ўтварэнне ад *tyčь ці *tъkъ (з падаўжэннем вакалізму асновы) і таго ж суфікса ‑ін‑а. Сюды ж тычы́н ‘вочап у студні з жураўлём’ (ваўк., ДАБМ, камент., 810) са зменай родавага канчатка пад уплывам вочап, тыч і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́к ’кавалак палкі ці дубца без галін’ (Бес.), брэсц. паніка ’палка’ (Сл. Брэсц.), воран. патачкі ’тонкія палачкі’ (Сцяшк. Сл.). Укр. патик ’палка, кол’, патика ’палка’, польск. patyk, potyk, patyka, чэш. ляш. patyk ’кій’, валаш. partyka, славац. patyk, patyč, patyča ’дубіна, друк, палка’, patyčie ’дробныя тычкі’, patik ’дубец’, pateka ’пугаўё’. Заходнеславянскае. Да tykaтычка’, роднаснага з прагерм. *stukka‑z: ням. Stock ’палка, ствол, друк, палена, калода’; менавіта ‑ukk‑ з’явілася слав. асновай ‑ык (Махэк₂, 663). Брукнер (399) сцвярджае, што польск. patyk паходзіць не ад tyka, а ўтворана ад асновы ρα-, якую знаходзім у ηά‑лец. Прыстаўка па‑ з прасл. pa‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́чка1 ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Байк. і Некр., Мат. Гом., ТС, ПСл; бяроз., Ск. нар. мовы; лельч., Жыв. НС), ’крот’ (ТС), ты́чка ’тс’ (іван., ЖНС), ту́чка ’мядзведка’ (ТС), ты͡эчка ’тс’ (лун., Арх. Вяр.), tòčka, tu͡ečka ’крот’ (Тарн.), ’сараканожка, Myriapoda’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. ту͡очка ’мядзведка’, то́чка ’палёўка’, каш. točk ’крот’, ’мыш Cletrionomys glareolus’, палаб. tücai̯kă ’крот’, славац. дыял. točka ’тс’. Да тачы́ць ’грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі, пашкоджваць што-небудзь’ (гл.) < прасл. *točiti, адным са старажытных значэнняў якога акрамя ’прымушаць цячы, бегчы’ (< *tekti ’цячы, бегчы’) было ’круціць, пракручваць’. Паводле Папоўскай–Таборскай (Бел.-польск. ізал., 106), гэта перыферыйны праславянскі (палабска-кашубска-палескі) архаізм або, магчыма, арэальная праславянская інавацыя (Szkice, 2, 35), падтрыманая наяўнасцю ідэнтычна матываваных ням. Wühler, Wühlwurm, Erdwühler ’крот’. Борысь (SEK, 5, 154) мяркуе пра незалежнае развіццё назвы на славянскіх тэрыторыях. Цікавасць уяўляе выпадак этымалагічнай магіі: “як пачынаюць закормліваць на ўбой вепрука ці свінню, то даюць ім зьесці точку, каб яны хутко сыцелі” (Сержп. Прымхі, 151); тут назва набліжана да тук, тучыць, гл.

То́чка2 ’кропка’ (Бяльк.), ’колік, які служыць межавым знакам’ (Некр.), ’метка ў канцы адмеранага ўчастка’ (люб., Бел. дыял., 2); у выразах: точка ў точку ’вельмі падобны’ (ТС), ni papaŭ ŭ tòczku ’не змог нешта зрабіць, сказаць; няўдала ажаніўся’, tòczka ŭ tòczku ’пра штосьці добра падабранае, напр., коней (калі адзін аднаго даганяе, але застаюцца на аднолькавай адлегласці, то так гавораць)’ (ваўк., Федар. 4). Параўн. укр. то́чка ’пункт, кропка’, рус. то́чка, чэш. teczka, славен. tóčka, серб.-харв. та̏чка, балг. то́чка, макед. точка ’тс’. Прасл. *tъčьka < *tъčь (< *tъknǫti/*tykati) ’месца, куды ткнулі’, параўн. ты́чка ’знак забароны’ (Жд. 2). Паводле семантыкі аналагічна лац. punctum ’кропка’ < pungere ’калоць’ (Фасмер, 4, 90; Махэк₂, 638; Чарных, 2, 254; ЕСУМ, 5, бі 1). Гл. таксама точ, тоц.

То́чка3 ’магазін’ (Сцяшк. Сл.), ’радыёкропка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.), з рус. то́чка ’тс’, скарочана з афіцыйна-канцылярскіх назваў: торго́вая то́чка, радиото́чка ’тс’.

То́чка4 ’гайня, зграя сабак, ваўкоў у час цечкі’ (слонім., Шн. 3; Сл. ПЗБ; слонім., Жыв. сл.; зэльв., слонім., ЛА, 1; Сцяц.). Параўн. укр. дыял. ті́чка, те́чка ’гайня ваўкоў; касяк рыб’. Да тачы́цца (< тачы́ць < *točiti) ’круціцца’, што ўрэшце да *tekti, *tokъ (гл. цякаць, цячы, ток2) (ЕСУМ, 5, 578; Страхаў, Palaeoslavica, 13, 2, 20). Гл. це́чка.

То́чка5 ’кружок, які дзеці выкарыстоўваюць пры катанні’ (ваўк., Арх. Федар., Вруб.). Да тачыць (гл.); параўн. асабліва польск. taczać ’гнаць наперад нешта круглае, куляць’, toczyć ’каціць’, toczek ’кружок, колца’.

То́чка6 ’вяха, якая забараняе карыстацца дарогай’ (Шат), ’забіты ў дно ракі кол для прывязі рыбацкага чаўна’ (мазыр., Яшк.), ’тычка на фасоль’ (Мат. Гом.). Да у‑ткну́ць, ты́каць, ад асновы якіх утварылася (з суф. *‑jь) *točь ’месца, куды ўваткнулі што-небудзь’, пазней — ’тое, што ўтыкалі’. Відаць, сюды ж: то́чка ’ўчастак зямлі (для пасадкі, поліва ці ўборкі буракоў), выдзелены для апрацоўкі яго адным работнікам у калгасе’ (лельч., ЛА, 2); гэты ўчастак мог быць абазначаны ўваткнутымі вешкамі. Гл. таксама тычка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)