проту́хший прил. прату́хлы, ту́хлы, прапа́хлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тхлі́на, ‑ы, ж.

Тухлы, гнілы пах. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́халь ‘тухляціна’ (Вушац. сл., Адм.), ту́хлік ‘нешта пратухлае’ (Касп.). Вытворнае ад тухлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́хляць ’зрабіцца тухлым’ (Шат.). Да тухлы, тухнуць (гл.). Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) указвае на пашырэнне дзеі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхліць ‘даводзіць да гніласці’ (Нас.). Да ту́хлы (гл.) з варыянтным вакалізмам < прасл. *tъxlъ (Фасмер, 4, 128), параўн. тхлявытухлы’ (Шат.), тхля ‘тухласць’ (Ласт.), тхлотухлы, гнілы пах’ (ТСБМ), ‘душна без паветра (пра рыбу пад тоўстым лёдам)’ (полац., Шн. 2), ‘недахоп кіслароду ў вадзе (на возеры)’ (глыб., Сл. ПЗБ), ‘прыдуха, задуха, замор рыбы ў возеры’ (гарад., Нар. сл., Рэг. сл. Віц.), ‘палонка, прасечаная ў лёдзе, куды выходзіць затохлая рыба’ (полац., Ялік.), ‘адтуліна, праз якую вычэрпваюць затохлую рыбу’ (полац., З нар. сл.); тхлі́ца ‘мор рыбы ад недахопу паветра’ (гродз., ЖНС), тхлі́натухлы гнілы пах’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ), ‘гніласць’ (Байк. і Некр.), тхлосць ‘застаялы пах’ (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. тхли́ца ‘рыба, якая задыхнулася ў рацэ’, паводле Фасмера (4, 129) — з *тъхлъ або *дъхлъ, гл. тохнуць, дохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыто́хнуць, прыто́хнуцца ’атрымаць тухлы, затхлы пах’ (Нас.), прыто́хлы ’які сапсаваўся ад цяжкага паветра, затхлы’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, да незафіксаванага о́хнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́хнуць ’спаць сапучы ці задаючы храпака’ (Нас.), ’гніць ад недахопу паветра’ (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. то́хлыйтухлы’, то́хнуть ’здыхаць, дохнуць’. З *тъх‑, генетычна звязанага з тхнуць (< *dъxnǫti) ’патыхаць’, ту́хнуць ’пратухаць’, тхлі́на ’падла’, гл. (Фасмер, 4, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́хлішча ‘гняздо, логава, котлішча’ (Сцяц. Сл., Сл. рэг. лекс.), ‘зборышча’ (слонім., Нар. словатв.). Дэрыват ад *стохнуць < тохнуць, тхаць (гл.) па мадэлі котлішча. Семантыку можна патлумачыць тым, што гнёзды, логавы маюць моцны непрыемны пах. Параўн. рус. дыял. за́хлище ‘аддаленае ад цэнтра месца, глухамань’ < *tux‑/*tъx‑тухлы’ (Беразовіч, Зб. Варбат, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.

Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус. смал. тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.

Тухля́к3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хнуць1 ’марнець’ (мёрск., Нар. ск.), ’трухлець, бутлець’ (полац., Нар. лекс.), сюды ж ста́хнуць, пата́хнуць. Укр. дыял. та́хнути ’павольна гаснуць; сохнуць; худнець’. Няясна; магчыма, да прасл. *tъch‑, асабліва ў значэнні ’трухлець, бутлець, гніць’, гл. тохнуць, тхло, тухлы, параўн., аднак, ча́хнуць ’сохнуць, худнець; занепадаць’ (гл.), аналагічнае да та́ўрыць/ча́ўрыць ’чахнуць’. Меркаванне пра кантамінацыю пры ўтварэнні ўкраінскага слова (ЕСУМ, 5, 529) сумніўнае.

Та́хнуць2 ’ударыць’, ’уцячы, драпануць’, ’патраціць, зрасходаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. в.-луж. tachnyć ’даць аплявуху, пляснуць ладоняй’; відаць, аднакратны дзеяслоў ад та́хаць (гл.) гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1495.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)