ту́хлы, -ая, -ае.

Пратухлы, з непрыемным пахам.

Тухлая рыба.

|| наз. ту́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́хлы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ту́хлы ту́хлая ту́хлае ту́хлыя
Р. ту́хлага ту́хлай
ту́хлае
ту́хлага ту́хлых
Д. ту́хламу ту́хлай ту́хламу ту́хлым
В. ту́хлы (неадуш.)
ту́хлага (адуш.)
ту́хлую ту́хлае ту́хлыя (неадуш.)
ту́хлых (адуш.)
Т. ту́хлым ту́хлай
ту́хлаю
ту́хлым ту́хлымі
М. ту́хлым ту́хлай ту́хлым ту́хлых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ту́хлы ту́хлый, проту́хлый, проту́хший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́хлы, ‑ая, ‑ае.

Пратухлы, з непрыемным пахам гніення. Тухлыя яйкі. Тухлая рыба. □ — Твой сазан тухлы, — крыкнуў Вано. — Ты яго здохлага злавіў. Самуйлёнак. // Разм. Затхлы, нясвежы (пра ваду); згорклы (пра масла). Тухлае масла. □ Падшыванцы — свіныя пастухі, забыўшы пра сваіх свіней, пра ўсё на свеце, плёскаліся ў копані, у зацвілай раскай тухлай вадзе. Мележ. // Уласцівы гніючым прадуктам (пра пах). На Рыгора панясло смуродам тухлага паветра. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́хлы verfult, faulig; stnkig (смярдзючы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ту́хлы ‘пратухлы, з непрыемным пахам гніення’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., ТС, Варл., Вруб., Сл. ПЗБ), тухлы́ ‘які задыхаецца, не можа дыхаць (пра тоўстага чалавека)’ (ТС), сюды ж ту́хленытухлы’ (Нас., Байк. і Некр.), тухле́ный ‘смярдзючы’ (Бяльк.), тухля́вый ‘крыху смярдзючы’ (Юрч. Вытв.), тухлю́чый ‘тс’ (там жа), тухлі́вытухлы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ту́хлый, сту́хлый, рус. ту́хлый, польск. stęchły ‘пратухлы’, в.-луж., н.-луж. stuchły, чэш. stuchlý ‘нясвежы, пратухлы’, славац. stuchlý ‘тс’, харв. tuhljiv ‘вільготны, сыры; вадкі; дажджлівы’, ‘смярдзючы’, славен. tohél ‘затхлы, прытохлы’. Утворана ад асновы прасл. *tux‑, звязанай чаргаваннем галосных з *tъx‑, параўн. ту́хнуць2, тхнуць ‘пратухаць’ (гл.); гл. таксама то́хнуць ‘тс’, параўн. рус. то́хнуть ‘здыхаць (пра рыбу)’; польск. tęchnać ‘пратухаць, псавацца, плеснявець’, як і славен. tohél, што дае падставы выводзіць прасл. *tǫxnǫti (Скок, 3, 520) з асновай *tǫx‑, якую Брукнер (570) і Фасмер (4, 128) разглядаюць як другасную. Сюды ж вытворныя ту́хлік ‘пратухлы, гнілы’ (Касп.), тухля́к ‘што-небудзь гнілое, тухлае’ (мёрск., Нар. сл.), ‘тое, што смярдзіць’ (Юрч. Вытв.), ‘смярдзючы’ (Нас.), тухъль ‘пах тухлага’ (ушац., Жыв. сл.), ту́хлець (túchlić) ‘смурод ад вільготнага, затохлага паветра’ (Варл.), тухлё ‘смурод’ (Бяльк., Яруш.), тухляццё ‘тухляціна’ (Сцяшк. Сл.), ‘тое, што смярдзіць’ (Юрч. СНЛ), тухло́ ‘тс’ (Вушац. сл.), ту́хля ‘тухліна’ (мёрск., Нар. сл., Юрч. Вытв.; мядз., Сл. ПЗБ), ту́хлась ‘гніль’ (рагач., там жа), тухляні́на ‘тухліна’ (Сцяшк. Сл.), тухля́ціна ‘пратухлыя прадукты’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), тухлі́на ‘гніласць, смурод ад гніення’ (Нас.), ту́хленне ‘давядзенне да тухласці’ (там жа, Юрч. Вытв.), ту́хлосць ‘пратухласць’ (ТС), ту́халь ‘тленне, гніенне, гніль’ (Байк. і Некр.; Вушац. сл., Адм.), тухле́нне ‘смурод, пах тухляціны’ (Юрч. Вытв.), тухле́ць ‘смярдзець’ (Яруш.), ту́хліць ‘даводзіць да псавання і гніення’ (Нас.), ту́хляць ‘марнець, гібець’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тухлава́ты, -ая, -ае.

Трохі тухлы.

Тухлаватае мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тхлі́на, -ы, ж.

Тухлы, гнілы пах.

Тхлінаю пахне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́хлый ту́хлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тухлава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі тухлы. Тухлаваты сыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)