тухлы, ‑ая, ‑ае.
Пратухлы, з непрыемным пахам гніення. Тухлыя яйкі. Тухлая рыба. ▪ — Твой сазан тухлы, — крыкнуў Вано. — Ты яго здохлага злавіў. Самуйлёнак. // Разм. Затхлы, нясвежы (пра ваду); згорклы (пра масла). Тухлае масла. ▪ Падшыванцы — свіныя пастухі, забыўшы пра сваіх свіней, пра ўсё на свеце, плёскаліся ў копані, у зацвілай раскай тухлай вадзе. Мележ. // Уласцівы гніючым прадуктам (пра пах). На Рыгора панясло смуродам тухлага паветра. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)