ако́п, ‑а, м.

Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкананага рова з насыпам (валам), якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя. Толькі сягоння спраў кожнаму шмат: Коласу — вырасціць жменю зярнят, Сонцу — стаптаныя травы падняць, Ветру — акопы пяском зараўняць. Танк. Баязліўца куля і ў акопе страчае, смелага і на акопе мінае. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́па, ‑ы, ж.

Спец. Акон, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго. // Спосаб капання такіх траншэй і пад. Перакідная сапа. Лятучая сама,

•••

Ціхай сапай — непрыкметна, цішком. Ці сапай ціхаю, ці проста напралом — Нам гэта добра невядома — Прыдбаў пасаду важную Пахам. Маеўскі.

[Фр. варе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́па1 ’акоп, траншэя, падкоп’ (ТСБМ). Праз рус. са́па ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з франц. sap(p)eтраншэя’ (Праабражэнскі, 2, 251; Фасмер, 3, 558). Адсюль фразеалагізм ціхай сапай ’непрыметна, цішком’, гл. Лепешаў, этым. фраз., 401–402.

Са́па2 ’від рыбы (тонкая, касцістая)’ (ТС). Рус. дыял. са́па ’рыба Cyprinus ballerus L.’ Існуючыя версіі няпэўныя. Параўноўвалі з літ. šãpalas ’рыба Leuciscus cephalus’, лат. sapals ’від карпа’, гл. Мацэнаўэр, LF, 19, 246 і наст., што адвяргае Фасмер (3, 558), таксама як і думку Мацэнаўэра (Cizí sl., 303) аб сувязі з ням. Zope ’від карпа’, zupe ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) выводзіць з лат. sapols ’галаўль’; супраць Анікін, Опыт, 272–273 (прапануе сувязь з прасл. *sopěti, *sapeti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канава, роў, траншэя, канал, кювет, калектар; рыншток (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Перако́п ’роў з валам упоперак чаго-небудзь’ (Растарг.), піряко́п ’роў, канава’ (Бяльк.); рус. перекоп ’глыбокая канава з валам’, польск. przekop, przekopa, przykop(a) ’роў, канал; абарончы роў’, н.-луж. pśekopтраншэя; роў’, в.-луж. překop ’тс’, чэш. příkop ’роў, канава, кювет’; славац. prekop ’тс’, славен. prekòp ’канал; роў’, серб.-харв. пре́коп ’папярочны роў, канава’ — больш позняе аддзеяслоўнае ўтварэнне з прасл. *per‑kopati ’перакапаць’, якое набыло розныя канкрэтныя значэнні ў паасобных мовах. Параўн. перэкопа́ць ’перакапаць, перарэзаць канавай’ (ТС). У балг. (изкоп) і макед. (ископ) — з іншай прэфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. каго-што. Накідаўшы, наклаўшы чаго-н., напоўніць, загрувасціць.

З. яму каменнем.

З. двор дрывамі.

З. работай каго-н. (перан.: абцяжарыць). Магазін завалены таварамі (перапоўнены).

2. каго-што. Засыпаць зверху, пакрыць.

Дарогу заваліла (безас.) снегам.

3. што. Закрыць на завалу (у 1 знач.).

З. дзверы на нач.

4. перан., што. Поўнасцю праваліць (разм.).

З. экзамен.

З. справу.

5. безас. Пра боль у горле (разм.).

Горла заваліла.

|| незак. зава́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зава́льванне, -я, н. і зава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.).

|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.) і зава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Завальная траншэя.

Завалачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцёк, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцякаць — сцячы; цячэнне вады па нахіленай плоскасці. — У гэтым і ўся сутнасць, — сцвердзіў Пажытны. — Хоць траншэя тут асабліва, глыбокая, але затое дадзім вадзе сцёк. Сапрыка.

2. Спец. Колькасць вады, што сцякае ў раку, возера, акіян за пэўны перыяд. Нават прэснай вады на Зямлі больш чым даволі — з агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк планеты можна яе выдаць кожнаму чалавеку па дзесяць тысяч кубаметраў. «Полымя».

3. Рышток, рына, раўчук і пад., па якіх сцякае вада. Пад лямант, што чуўся з пральні, ён ужо быў дабраўся да памыйнага сцёку сярод двара, калі яму сустрэлася другая прыкрасць. Брыль.

4. Уст. і спец. Маса вадкасці, якая сцякае адкуль‑н.; паток. Забруджванне ракі сцёкамі з прамысловых прадпрыемстваў забараняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)