паабва́львацца, ‑аецца; зак.
Абваліцца — пра ўсё, многае. Берагі акопчыкаў паасоўваліся ўсярэдзіну, паабвальваліся. Ермаловіч. Цяпер там, у Дзедавым лесе, .. пагнілі, праваліліся ў твань патайныя кладкі, паабвальваліся зямлянкі. Жук.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́паласкаць, ‑палашчу, ‑палашчаш, ‑палашча; зак., што.
Вымыць, палошчучы ў вадзе. Выпаласкаць бялізну. □ Дзядзька Марцін вытрас сетку, а потым выпаласкаў з яе розны бруд і твань на чыстай бягучай вадзе. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Крыны́чына ’дрыгва, твань, багна’ (Нар. лекс.). Гл. крыніцах.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Раства́ніць, роства́ніць ’развесці, размачыць’ (ТС). Гл. ро́ствань, твань.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тапіна́ ’топкае месца на балоце’ (ветк., ЛА, 5), ’топкае месца, твань’ (касцюк., ЛА, 5), ’багна, твань’ (Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), ’топкае, гразкае месца, багна’ (Нас.). Параўн. рус. смал. топина́ ’гразь’, пск. топина́ ’дрыгва’. Адносна распаўсюджання і семантыкі гл. Талстой, Геогр., 169. Да тапіць 1, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ду́мбла, ду́мбля ’твань’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dum̃blas ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ро́ствань ’непраходная гразь, бездарожжа’ (ТС). Да раз‑/роз- і твань (гл.). Сюды ж роства́ніць ’размачыць, развезці (аб дарозе)’ (ТС).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
балаця́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Цераз лугі, Балацяную твань Лёгка бяжыць, Выгінаючы спіну, Сцежкай знаёмай Люстраная Лань. Хведаровіч. Закругленне ішло па высокім насыпе, .. у канцы якога быў мост цераз лясную балацяную рачулку. Лынькоў. // Які ўзнікае над балотам. Балацяны туман.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
экскава́тар, ‑а, м.
Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў. Гурскі.
[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)