твань, -і, ж.

Дрыгва, багністае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тва́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. тва́нь
Р. тва́ні
Д. тва́ні
В. тва́нь
Т. тва́нню
М. тва́ні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

твань ж. (топкое и вязкое место) топь, тряси́на; (на дне водоёма) ил м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

твань, ‑і, ж.

Дрыгва, багністае месца. Перад хлопцамі ляжала гнілая зыбучая твань. Гамолка. Як у той час [вясной 1941 года] .. [Нікодыма] радавала і хвалявала кожная асушаная пядзя зямлі, дык цяпер, наадварот, ён нецярпліва чакаў, каб гэтая зямля зноў ператварылася ў першабытную твань, па якой не прашыецца на Воўчую выспу нават мыш. «Беларусь». Твань вакол была такая, што калі ступіш на яе, дык, здаецца, увесь свет зыбаецца. Броўка. Залезлі [маці з Алёшкам] па самую шыю ў густую рыжую твань і сядзелі там, аж пакуль па іх не напароліся карнікі. Сачанка. // Гразь. Дзядзька Марцін вытрас сетку, а потым выпаласкаў з яе розны бруд і твань па чыстай бягучай вадзе. Колас. // Ціна. Падводная гаць з жэрдак і палак спружыніць пад нагамі .. Ногі слізгаюцца па жэрдках, якія абраслі пад вадой зялёнай тванню. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твань ж (дрыгва, балота) Smpfland n -(e)s, -länder, Mrast m -es, -e; Bruch m -(e)s, Brüche, smpfge [mrastige] Stlle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Твань ’дрыгва, багністае месца; гразь; ціна’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк., Гарэц., Бяльк., ТС, Пятк. 1, Сл. ПЗБ, Ск. нар. мовы), ’іл’ (бых., бялын., клім., петрык., ветк., светлаг., ЛА, 2; Сцяшк.), ’плаў на балоце, каля возера’ (кругл., мазыр., хойн., ЛА, 2), ’невялікі прыродны вадаём’ (маг., ЛА, 2; Мат. Гом.), ’моцны смурод; ціна, балота’ (Растарг.), ’ціна, глей, мул, буза’ (Нас.), ’водарасці’ (Мат. Гом.). Укр. твань, рус. дыял. тваньтвань’. Лічыцца, што паходзіць з літ. tvãnas ’патоп’ < tvìnti ’разлівацца, выходзіць з берагоў’ (Коген, Запіскі, 2, 9, 90; Буга, Rinkt. 2, 639; Гутшміт, ZfSl, 19, 2, 269; ЕСУМ, 5, 530; Фасмер, 4, 31; Лаўчутэ, Балтизмы, 40). Адносна фанетычных і семантычных цяжкасцей пры запазычанні гл. Талстой, Геогр., 166–167; Анікін, Опыт, 285.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

твань

1. Багністае і вязкае месца (БРС); гразь, іл на дне вадаёма (Нас., Палессе Талст., Рэч., Слаўг., Стол.); гразь у час разводдзя (Палессе Талст., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж ту́на, тынь, тунь, тыняві́шча, ты́нішча (Слаўг.).

2. Зарослае возера, плаў; балота, зарослае трысцём (Кан., Палессе Талст., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

растване́ць

‘ператварыцца ў гразь, твань

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. растване́е растване́юць
Прошлы час
м. растване́ў растване́лі
ж. растване́ла
н. растване́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час растване́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

swamp1 [swɒmp] n. бало́та; ба́гна, твань, дрыгва́;

a moss swamp імша́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

топь ба́гна, -ны ж., твань, род. тва́ні ж., дрыгва́, -вы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)