Тарча́к ’галоўны корань дрэва, старчак’ (паст., Расл. св.), тарчма́к ’тс’ (бялын., ЛА, 1). Назоўнікі ад тарча́ць, паралельнага да тырча́ць (гл.), параўн. яшчэ старча́к ’тс’; апошняя форма пад уплывам тарчма, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарбы́ль, ‑я, м.

Разм.

1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.

2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рчма ’стрымгалоў, як мага’ (Нас.), ’уніз галавой’ (Шымк. Собр.), ’старчма’ (Мат. Маг.), то́ршма ’тарчма’ (Бяльк.): торшма галавою (Гарэц.), тарчмако́м ’уніз галавой’ (Нас.) — прыслоўі ад дзеяслова тарчаць, тырчаць (гл.), без ‑ма параўн.: валасы на галаве сталі торч (Сержп. Казкі). Гл. таксама тарчма, старчма, старчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і тарчаць. То там, то сям высока ў небе тырчалі трубы фабрык і заводаў. Колас. На лесвіцы нікога не было. Толькі ў шчыліне дзвярэй тырчала нейкая блакітная паперка. Арабей. Падышла царэўна да рыцара і ўбачыла на яго руцэ свой залаты пярсцёнак, а з кішэні ражок бацькавай хустачкі тырчыць... Якімовіч. Нікому не хацелася тырчаць на вуліцы, калі тут будзе рабіцца сапраўдны цуд, калі будзе рыхтавацца выбух, які пачуюць ажно ў самім Берліне. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тырча́ць, тырчэ́цьтарчаць’ (ТСБМ., Нас., Бяльк., Ласт.; ашм., Стан., ТС; паст., рагач., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘быць навідавоку’, ‘жыць абы-як’ (Нас.), тырча́ць, стырча́ць ‘вытыркацца’ (Некр. і Байк.): пусты колас у гору тырчыць (Сержп. Прык.). Параўн. укр. тирча́ти ‘тс’, рус. дыял. тырча́ть ‘грукаць, тарахцець’. Фанетычны варыянт да тарча́ць (гл.), мажліва, экспрэсіўна маркіраваны. Карскі (1, 258) дапускае змену першапачатковага *tъrk‑ па недастаткова ясных прычынах у сувязі з націскам і даўжынёй складу, звязаўшы з т. зв. «трэцім поўнагалоссем» у Шахматава. Узводзіцца да прасл. *tъrčati/*stъrčati ‘тс’ і, магчыма, звязанага генетична з чэш. tyčiti se ‘ўзвышацца’ (Махэк₂, 650). Гл. таксама Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 573; Арол, 4, 88. Сюды ж тырчако́м ‘тарчма’ (Адм.), тырчко́м ‘тс’, ‘стаўма, у вертыкальным становішчы’ (ТСБМ, Нар. Гом.), тырчко́м, тырчма́, тыршма́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), трышма́, тырьчма́ ‘тс’ (Бяльк.), тырчма́ ‘стаўма, старчаком’, ‘не прылягаючы, не прыстаючы’ (ТСБМ), тырчмако́м ‘тарчма’ (Бяльк.); тырча́нка жарт. ‘чарга’ (Мат. Маг. 2). Гл. таксама тарчма, торчма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераштарцава́ць экспр. ’абняславіць’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да персі (гл.) і ’штарцаваць, якое з польск. sztorcować ’сварыць, ганіць; калоць, дапякаць; кпіць’ < sztorc: апошняе да s‑terczeč ’тырчаць, вытаркацца’ (параўн. рус. торчать, славен. strčcitiтарчаць уверх’), — усе да прасл. *tyčiti ’вытаркацца, выпінацца, тырчаць уверх’ (Махэк₂, 650), роднаснага літ. snigti ’тырчаць уверх (напр., пра вушы ў зайца)’, stūksoti ’выгараць, выдавацца’; пазней асновы *tyk‑/*tyč‑ узмацнілася устаўным ‑г‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарчма́ ’стаўма, старчаком’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр.), ’строма, вертыкальна’ (Касп.), тарчмака́ ’тырчма’ (Бяльк.), тарчмако́м ’старчаком, уніз галавой’ (Нас., Байк. і Некр.), ’потырч’ (Касп.), тарчмя́ ’тырчма’ (Растарг.), таршма́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), тыршмака́ ’ніц, на жываце’ (чашн., ЛА, 5), то́рчма ’стрымгалоў’ (Нас., Некр. і Байк., Мат. Маг.). Параўн. укр. торчма́ ’старчаком’. Прыслоўі на ‑ма (‑мя) ад тарчаць (гл.), аналагічныя да бегма (бегчы), крычма (крычаць), ускладнення часціцамі і адвербіялізаванымі склонавымі формамі назоўнікаў (Шуба, Прыслоўе, 57–58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ташна, безас. у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя). Накурыўся так, што моташна стала. □ Зірнуў яшчэ ўніз Мішка і моташна яму стала — нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Лынькоў. Калыхаўся [хлопчык], пакуль не рабілася моташна, дамоў прыходзіў з асалавелымі вачыма. Хомчанка.

2. перан. Агідна, прыкра. [Паліна:] — Ды не дрыжы ты ўжо так!.. Глядзець моташна... Новікаў. Часамі абураўся і Уладзік. — Кінь ты, Лазар, цягнуць лазара! Слухаць моташна! Колас.

3. перан. Аб адчуванні тугі, адзіноты. Не варта было пакідаць .. [Зіну] сёння адну. Ёй адно горка і моташна. Васілёнак. — Моташна там на абрыве тарчаць, — уздыхнуў Мірон Патапавіч. — У сяло б перабрацца. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарчо́к1 ’вясенні хвошч, таўкачык, Equisetum L.’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тарча́ць, торч (гл.), параўн. іншыя назвы расліны стаўбуно́чык (маст., Расл. св.), стырч (лельч., Расл. св.), а таксама славен. tr̂ček ’пень, сцябло’.

Тарчо́к2 ’смаржок звычайны’ (полац., круп., ЛА, 1; асіп., Сл. ПЗБ), ’вужовік, Amanitopsis fulva W. G. Smith’ (круп., Серж.-Яшк.), ’глузд веснавы, Gyromitra esculenta (Fr.) Fr.’ (полац., там жа). Параўн. укр. торчо́к, торчо́к ’смарчок, Helvella esculenta Pers.’. Матывацыя, як і ў папярэдняга слова, параўн. іншую назву старчо́к (акц., Сярж.–Яшк.), гл. старчак.

Тарчо́к3 ’мядзведка (насякомае)’ (докш., Янк. Мат.). Гл. турчок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вусы́1 ’кліны ў адзенні’ (Сакал., Малчанава, Мат. культ., 150; Некр. 166: «белая світка з вусамі»). Да вус (гл.) з-за падабенства па форме; параўн. апісанне рэаліі (Бел. нар. адзенне, 61).

Вусы́2, вусэ́ ’прыстасаванне з трох жэрдак у выглядзе трохвугольніка, якое кладзецца на воз для перавозкі сена’ (навагр., Нар. сл.). Відаць, да вус (бо «тарчаць» з двух бакоў воза); параўн. вуса́тые калё́сы ’даўнейшы воз з драўлянай воссю’ (мядз., Жыв. сл.).

Ву́сы1 ’шнуры, якія прытрымліваюць адтуліну жака ў раскрытым стане’ (КСТ); ’пяньковыя вяроўкі для ўмацавання плыта’ (жытк., З нар. сл.). Да вус (гл.) на падставе вобразнай метафары (бо «разведзены» ў два бакі).

Ву́сы2 ’асцюкі ў коласе’ (Жд., 2), ву́са ’тс’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.; параўн. укр. ву́си ’тс’. Да вус (гл.) з-за падабенства па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)