Тарка́нтаракан’ (Нас., Жд. 1), тарка́нік, таркано́к ’малады таракан’ (Нас.). Гл. таракан; адсутнасць поўнагалосся тлумачыцца “падтрымліваючым уплывам” цюркскіх моў, калі прыняць сувязь са ст.-цюрк. таркан ’ганаровы тытул’, гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад труціць.

2. у знач. прым. Такі, якога труцілі. Тручаная муха. Тручаны таракан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пруса́к 1, ‑а, м.

Рыжы таракан. Асмялеўшыя ўночы прусакі тлумна падаліся бліжэй да печы, хаваючыся ў шчылінах. Колас.

пруса́к 2,

гл. прусакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прус, пруса́к, пруша́к ’рыжы таракан, Phyllodronua germanica’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк., Янк. 1, Бес., Сл. ПЗБ, ТС). Рус. пруса́к ’чорны таракан, Blatta orientalis’. Выводзяць ад пруса́к ’жыхар Прусіі’ (Праабражэнскі, 2, 138) аналагічна чэш. švab ’рыжы таракан’ < ’жыхар Швабіі’. Паводле Путанца (Rasprave, 25, 315–317), першапачатковае ням. Schabe ’чорны таракан’ (з-за шматлікасці і агрэсіўнасці насякомага) ператварылася ў Schwabe ’тс’, а пасля па гэтай мадэлі ў Russen і Preussen ’тс’. На трансфармацыю назвы паўплываў навуковы тэрмін для называння рыжага таракана — Blotella germanica L. Версія Патабні аб яго паходжанні ад рус. прус ’від саранчы’ адхіляецца Фасмерам (3, 389 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)