Папу́ці ’прымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск. papuć ’туфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур. papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́пікі ’дзіцячыя вязаныя тапачкі’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да топкі4, топці (гл.) пад уплывам топаць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́палкітапачкі’, адз. л. то́палка (ПСл). Відаць, да тапкі (гл.), збліжанае з топаць, гл. Параўн. топці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калю́гітапачкі для мерцвяка’ (навагр., Нар. сл.). Статус слова няясны. Знаходзіцца ў бясспрэчнай сувязі з адзначанымі ў розных гаворках рус. шуйск. калиги ’абутак для мерцвяка’, якое са с.-грэч. καλίγι(ον), καλίγα ’чаравік’ (да лац. caliga ’паўботы’), гл. Фасмер, 2, 167. Фанетыка ў бел. мове тлумачыцца, магчыма, народнаэтымалагічным збліжэннем з калюга ’лужына’ (у такім выпадку калюгітапачкі ад гразі’), шлях пранікнення слова з рускіх гаворак няясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маштакі́тапачкі’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. meszty ’тс’, якое з тур. mest ’лёгкія туфлі без абцасаў’. Суфікс, як у шчарбакі ’неглыбокія лёгкія лапці’. Гл., аднак, мэкшты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekštas, mäk‑ štas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галюцына́цыя, ‑і, ж.

Абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзнікае ў выпадку расстройства дзейнасці мозга; уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма. Шалёхін раптам падымае галаву: пачулася яму, ці гэта проста галюцынацыя слыху? — ..Чыесь асцярожныя крокі, нібы хтось крадзецца. Колас. — Трэба супакоіцца. Галюцынацыя, нервы... Цьфу! Белыя тапачкі... Здасца ж такое, — сам сабе засмяяўся Анатоль. Ваданосаў.

[Лац. hallucinatio — трызненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарсі́нкі ’лёгкія тапачкі’ (Жд. 3). Утворана ад рус. Торгси́н ’гандлёвая кампанія па продажы дэфіцытных тавараў за валюту і каштоўныя металы ў савецкі час (20‑я гады)’ (размоўнае скарачэнне «Всесоюзное объединение по торговле с иностранцами»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пці ’лапці з вяровак’ (Сцяшк.), ’тапачкі з нітак’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. капти ’хатнія туфлі’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapcie < славац. kapce ’буркі’ < венг. kapca ’ануча’, ’лямцаваты абутак’. Апошняе можа быць славізмам (< ст.-рус. копытьца) або запазычаннем з тур. qapsaq ’матэрыял для абкручвання ног’, kapsamak ’абхопліваць, абдымаць’ (Слаўскі, 2, 51–52; Булыка, Запаз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкётапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр. мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)