по́мочь уст., обл.

1. (помощь) дапамо́га, -гі ж.;

2. (коллективная работа в помощь кому-л.) талака́, -кі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тало́к ’натоўп’ (Сл. Брэс.). Гл. талака́1; форма м. р., магчыма, пад уплывам польск. tłok ’ціск; тлум, ціжба’. Параўн. толак, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

толо́ка ж.

1. (пастбище) вы́ган, -на м.; (поле под паром) папа́рніца, -цы ж.;

2. обл. (работа миром) талака́, -кі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сябры́на ’кола, асяроддзе сяброў; сяброўская бяседа’ (ТСБМ), ’суполка, арцель’ (Ласт.), ’хаўрус работнікаў’ (Гарэц.), ’блізкія па поглядах людзі, дружбакі; талака, грамада’ (Янк. БП, Сцяшк.), ’супольнікі’ (Сержп. Прымхі). Зборны назоўнік ад сябар (гл.), параўн. себра, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́браталака, калектыўная дапамога’ (карэл., кліч., бялын., мазыр., ДАБМ, камент., 905). Рус. валаг., алан. себра́ ‘праца грамадой, сумесна; талака’. Даль (4, 169) узводзіць да сябр (гл. сябар). Рус. слова сумесна з алан. себра́, сябра́, ся́бра ‘абшчына, арцель, сумесная справа’ разглядалі як запазычанне з вепск. sebr‑ (sebra‑) ‘калектыўная праца’; гл. Фасмер, 3, 586. Трубачоў (История терм., 165) усе гэтыя словы звязвае са слав. *sębrъ ‘сябра’. Фрэнкель (768–769) лічыць магчымым балцкае паходжанне: параўн. літ. sébras ‘саўдзельнік, супольнік’, лат. sēbrs ‘сусед, прыяцель’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) балцкае паходжанне слова разглядае як недостаткова аргументаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазы́ка ’выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мядзв., Грыг., Шат., Бяльк., Мат. Гом.), пазы́чкаталака’ (ДАБМ, 905). З польск. pożyczka, або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пазычыць. Адносна з гл. зычыць. У бел. м. слова з’явілася ў сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бражка (брашка) ’радня, сваяцтва; талака’ (Яўс.). Рус. бра́жка ’дрэнная кампанія; п’яная кампанія’. Няяснае слова. ёсць дзве магчымасці тлумачэння: 1) ад бра́жка < бра́га (гл.) ’брага’ метафарызацыяй; 2) нейкая сувязь з брат, дакладней, з гіпакарыстычнымі формамі гэтага слова: бел. брахна, брахне́йка і да т. п. На карысць гэтай другой магчымасці сведчыць значэнне ў бел. слова ’радня, сваяцтва’. Але параўн. польск., чэш. арго braška ’брат’ (гл. Будзішэўска, Żarg., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́талака ’штурханіна, таўкатня’ (Нас.), ’мітусня, беганіна’ (Ласт., Цых.), су́талка ’тс’ (Юрч.), су́талач ’зброд, галота’ (Нас.), ’зборышча жулікаў, навалач’ (Цых.). Укр. дыял. су́толока ’таўкатня; несуладны рух’, рус. су́толка, су́толока ’тс’, су́толочь ’тс’. З су- і *tъlk‑, *tolk‑ ’штурхаць’ (параўн. талака); гл. Фасмер, 3, 811. Спецыяльна Борысь (Prefiks.), які ўзнаўляе прасл. *sǫtolka, *sǫtolčь як дэвербатывы ад *sъ‑telkti (гл. таўчы, таўчыся); першапачаткова адносілася да калектыўнай працы, гл. Мяркулава, Этимология–1974, 72 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талача́нін ’удзельнік талакі — калектыўнай дапамогі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Тур.), талачані́н ’тс’ (Шымк. Собр., Касп.). Сюды ж талача́нка ’ўдзельніца талакі’ (Нас., Шымк. Собр.), талача́нік ’удзельнік талакі’ (Сл. ПЗБ), талача́не ’ўдзельнікі талакі’ (Касп.). Яшчэ Шымкевіч параўноўваў са славен. tlazhanin ’работнік’ (Шымк. Собр.), сучаснае tlačan ’прыгонны’, tlačanka ’прыгонная, нявольніца’, tłoczanie ’ўдзельнікі талакі’, што ад *tolka (гл. талака) з суф. ‑ěninъ/‑janinъ і ‑ěne/‑jane, параўн. Трубачоў, Этимология–1980, 11 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ва ’мноства людзей (жывёл)’ (Інстр. III, Сцяшк., Бяльк.). Рус. орава, арава ’тс’, укр. орава, арава ’тс’. Коканаў (ИОРЯ, 1966, 3, 228), абвяргаючы цюркскае паходжанне, дапускаў угра-фінскае, комі-зыранскае, але ніякіх дакладных пацверджанняў крыніцы няма. Фасмер, 3, 147 (услед за Патабнёй паводле Гараева), звязвае з реветь. КЭСРЯ, Трубачоў (Фасмер, 3, 147) за Унбегаунам, BSL, 52, 173, і Міклашычам звязваюць гэта слова з ора‑ть ’крычаць’. Пераканаўчае рашэнне дае Варбот (РР, 3, 1974, 100–103), якая звязвае слова з кашуб. oravaталака падчас ворыва’ і ўзводзіць слова да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)