Патайні́к ’паралюш’ (Касп.), ’эпілепсія’ (бярэз., Сл. ПЗБ). У выніку семантычнага пераносу ’нешта патаемнае, скрытае’ > ’загадкавае, няяснае’ > ’невядомае’. Табу. Да та́йна (гл.) або, магчыма, рус. потайной ’патаемны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцярдзю́шка ’павіліца, Galium boreale L.’ (Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаванае пад уплывам табу *сярдзюшка (ад серца, гл.), параўн. назву аднаго з відаў Galium укр. сердешна трава (Макавецкі, Sł. botan.), параўн. сцвералом, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Белаглова ’жанчына наогул’ (Нас.). Запазычанне з польск. białogłowa ’тс’ (да польск. слова гл. Зяленін, Табу, 1, 131; Фасмер, 1, 148). Параўн. яшчэ рус. белоголо́вка ’баба, жанчына’. Гэтыя словы, магчыма, табуістычныя ўтварэнні (Зяленін, Фасмер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скагата́ць ‘вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр.), скі́гаць, скігата́ць (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), скігіта́ць (Сл. рэг. лекс.) ‘тс’, сюды ж скі́гліць ‘скігітаць’ (Нар. лекс.), ско́гат ‘выццё, галашэнне’ (Гарэц.). Рус. скогота́ть ‘тс’. Гукапераймальнае (Зяленін, Табу, 2, 50; Фасмер, 3, 644; 4, 500). Параўн. скігаць, скаголіць, скогліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камла́к у выражэнні «камлакі едуць!»табу: так казалі замест «памажы, божа!», калі стрыглі авечак, каб хутка адрастала руно, каб авечкі былі калматыя» (Федар. 1), камлаты ’калматы’ (саліг., Нар. словатв.; ТС; люб., Сл. паўн.-зах.), камлаценькі (аб ваўнянках) (слонім., Сл. паўн.-зах.), камлач ’калматы’ (Бір. Бел. антр.). Беларускае. У выніку перастаноўкі ЛМ+‑МЛ. да калматы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́чка ’дзюба’ (Ян.), ’мордачка, мыса’ (слонім., Сл. ПЗБ), пычэк ’біч у цэпа’ (ДАБМ, камент., 828), параўн. укр. пітка ’мордачка’, рус. пычки ’бранно о глазах человека’, пычка ’penis’, польск. py(t)ka ’кароткі жорсткі хвост каня; penis’. Паводле Махэка₂ (502), апошнія словы з’яўляюцца трансфармацыямі пад уплывам табу першаснага *pysk (гл. пысай), якое мела зыходнае значэнне, блізкае да ст.-інд. puččha‑ ’хвост, канец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус. пск., цвяр. кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багда́й, бада́й (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Булг., Бесар.). Рус. богда́й, бода́й, укр. богда́й, бода́й, польск. bodaj, чэш. bodejť, bohdejt, bo(h)dejž. Усё з бог дай ’дай бог’ (формы тыпу бада́й скарачэннем, гл. Слаўскі, 1, 38). Брукнер, 34; Слаўскі, 1, 38; Махэк₂, 59; Фасмер, 1, 183. Зялёны (Табу, 2, 98 і наст.) лічыў гэты выраз табуістычным. Параўн. яшчэ Кісялёў, Частицы, 118–119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апла́вы ’жаночая хвароба, трывалы і цяжкі крывацёк’ (Нас.). Множны лік ад аплав(а), утворанага, пэўна, ад аплываць ’цячы’ (напрыклад, аб свечцы). Славянскія паралелі невядомы, аднак гэта зусім не азначае, што слова не было вядома іншым славянам. На назву такой сур’ёзнай і да таго ж саромнай хваробы магло накладацца табу: параўн. адсутнасць назвы для крывацёку ў класіфікацыі рускіх народных назваў хвароб Мяркулавай (Этимология, 1967, 159), што зусім не азначае адсутнасці такой назвы ў мове. Па мадэлі словаўтварэння — слова старажытнае, магчыма нават праславянскае. Параўн. польск. upławy выдзяленні з жаночых палавых органаў’. Параўн. Супрун, БЛ, 1, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́мень ‘мядзянка, вераценніца’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Ян.), ‘земнаводнае Angulis fragulis L.’ (Янк. 3., Пятк. 2, Жыв. св., Сл. ПЗБ), сліме́нь ‘тс’ (Сцяшк.), ‘тоўсты, тлусты, сыты (чалавек)’ (Ян., Юрч.), слі́мень ‘смоўж (ТС, Мат. Гом.), сляме́нь ‘невялікая змяя, Anguis fragilis L.’ (Касп.). Параўн. каш. slëḿėń ‘земнаводнае Anguis fragilis L.’, ‘слімак’ (беспадстаўна трактуецца ў SEK, 4, 311 як “выключна кашубскае”), балг. радоп. cе́лʼменʼ, со́лʼменʼ ‘слімак’. Прасл. *slimenь утворана пры дапамозе суф. ‑en‑ ад асновы *slim‑ ‘слізкі’ па тыпу *golenь ад *golъ, параўн. слімак, слім (гл.). Першаснае значэнне, відаць, ‘слімак, слізень’, перанесенае на мядзянку ці вераценніцу па матывах табу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)