Сі́каўка ‘дзіцячая цацка, маленькая помпа, якая зроблена з ствала крываўніка’ (Шат.), ‘помпа (пажарная)’, ‘шпрыц’ (Др.-Падб., Байк. і Некр.), ‘спрынцоўка’ (Гарэц.), ‘дзіцячая цацка, з якой пырскаюць вадой’ (беласт., Сл. ПЗБ), сікаўка ‘тс’ (Нас.). Укр. си́кавка ‘дзіцячая цацка’, ‘помпа (пажарная)’, рус. си́калка, сика́вица ‘пырскалка, дзіцячая цацка, зробленая з бузіны, алешнікаў і да т. п.’, ‘помпа’. Да сі́каць (Праабражэнскі, 2, 284–285; Фасмер, 3, 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́кман ‘слабы напой’ (Барад.). Параўн. польск. sikacz, разм. sikoń ‘віно ці піва дрэннай якасці’, што несумненна звязана з siki, sikać (Варш. сл.), параўн. сікі ‘мача’, гл. сікаць. Аднак гэта можа быць другаснае збліжэнне, параўн. у мове ідыш schicker ‘злёгку падпіты’, а таксама ст.-рус. сике́р, ст.-польск. sycera ‘дурманячы напой’, укр. сикер ‘добрая гарэлка’, што з лац. sikera, грэч. σίχερα з арам. šikrā або szekar (Брукнер, 528; Фасмер, 3, 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́кша ‘хто мочыцца пад сябе’, ‘падлетак’ (Федар. 4), ‘запальчывы чалавек’ (Нас.), ‘запальчывая жанчына’ (Байк. і Некр.). Паводле Карскага (2–3, 38), утворана пры дапамозе суф. ‑ша ад сікаць (гл.). Параўн. таксама рус. пск. сику́ша, сикту́ха ‘сярдзітая сварлівая баба’. Аднак не выключаны ўплыў на семантыку польск. аргат. siksa ‘дзяўчына-падлетак, смаркачка’, ‘маладая прастытутка’, што выводзіцца з ідыш szikse, ням. Schicks(e) ‘дзяўчына; кабета лёгкіх паводзін’ < іўр. shikse (šigsa) ‘дзяўчына не яўрэйка’ (Штэрн, Wörterbuch, 180; Каня, Słownik, 199). Горбач (Арго школярів, 29) падае зыходнае іўр. šiqcāh ‘тс’ для ўкр. аргат. сікса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцаць ’выдзяляць мачу’ (Нас., Сержп. Прымхі), сцяць ’тс’ (ашм., Стан.), сца́цца ’мачыцца пад сябе’ (Нас.; ашм., Стан.). Укр. сця́ти, рус. сцать, польск. szczać, в.-луж. ščeć, н.-луж. scaś, šcaś, чэш. scáti, славен. scáti, серб.-харв. старое і дыял. ścati, ст.-слав. сьцати ’тс’. Прасл. *sьcati < *sьkati у выніку трэцяй палаталізацыі; сюды ж стараж.-рус. сьчь ’мача’, ц.-слав. сьчь, серб.-харв. са̏ч, славен. sə̀č ’тс’; гл. Фасмер, 3, 815–816. Першапачаткова ’выдзяляць вадкасць, пушчаць сокі’ (Борысь, Etymologie, 54). Да і.-е. кораня *sei̯k‑ ’выліваць; цячы’ (Борысь, 594). Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Глухак, 541; Шустар-Шэўц, 1408; ЕСУМ, 5, 492; параўн. сі́каць. Сюды ж сца́кі ’мача’, сцо́ха перан. ’сварлівая жанчына’, сцулі́ ’мача’, сцуль, сцу́лля ’той, хто мочыцца пад сябе’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сікляк ‘мурашка’ (Інстр. 2), сіклі́ўкі, сікля́хі, сікуны́, сіку́чкі ‘малыя рудыя мурашкі’ (чэрв., віл., паст., круп., лудз., Сл. ПЗБ), сіку́шкі ‘мурашкі’ (Сл. рэг. лекс.), сі́каўка ‘малая рудая мурашка’: сікаўка як сікнет ядам (барыс., Сл. ПЗБ). Ад сікаць і асновы прым. сікл‑, параўн. сіклі́вы ‘які выдзяляе пякучую вадкасць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Тое ж рус. пск. сікля́ха ‘мурашка’, сікля́шнік ‘мурашнік’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) мяркуе, што разглядаемыя назвы мурашкі таго ж паходжання, што і назва рыбы сікла (гл.). Асноўны прызнак, што іх аб’ядноўвае — ‘невялікі, дробны’ — прадстаўлены лат. sîks ‘маленькі, дробны’. Аднак шырокае распаўсюджанне назваў мурашак з коранем сік‑ і наяўнасць такой матывацыі ў іх назвах далёка за межамі балтыйскага рэгіёна, параўн. ненец. javoroptsa ‘мурашка’ < jaw ‘мача’ і інш., цалкам адводзіць такую версію іх паходжання, гл. Анікін, Опыт, 277; Трубачоў, Труды, 1, 505–506.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)