по́лудзень, -дня, мн. -дні, -дняў, м.

1. Тое, што і абед (у 2 знач.).

Узяць торбачку з полуднем.

2. Сярэдзіна дня, поўдзень.

Ужо мінула за п.

3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай, падвячорак.

П. —у пяць гадзін.

|| прым. по́лудзенны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамо́нак, -нку і -нка, м.

1. -нку. Травяністая расліна сямейства складанакветных з адзіночнымі кветкамі, у якіх пялёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая.

2. -нка, мн. -нкі, -нкаў. Кветка гэтай расліны.

3. -нку. Лекавы настой або высушаныя кветкі гэтай расліны.

Паласкаць горла рамонкам.

|| прым. рамо́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́ўнач, по́ўныч, пуовночь, по́ўноч ’глыбокая ноч, сярэдзіна ночы’, ’адзін з напрамкаў свету’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Бес., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ст.-бел. полночьсярэдзіна ночы’, ’напрамак свету’, полнощь ’напрамак свету’, укр. пі́вніч ’поўнач (напрамак свету, сярэдзіна ночы)’, рус. по́лночь ’поўнач (напрамак свету)’, польск. północ ’палова ночы; напрамак свету’, чэш. půlnocсярэдзіна ночы’, славац. polnoc ’тс’, в.-луж. połnócсярэдзіна ночы; напрамак свету’, н.-луж. połnoc ’тс’, серб.-харв. по́ноћсярэдзіна ночы’, славен. pólnoč ’тс’, балг. полуно́щ ’тс’, макед. полноќ ’тс’, ст.-слав. полоумошти ’пасярод ночы’, ’поўнач’. Прасл. *polъnoltь, *polunoktьсярэдзіна ночы’ ад *polъ‑/polu‑ (гл. паў-) і *noktь (гл. ноч). Ужыванне назваў частак сутак для перадачы напрамкаў свету характэрнае для шэрагу індаеўрапейцах і неіндаеўрапейскіх моў, параўн. ням. Mitternacht ’поўнач (напрамак свету; сярэдзіна ночы)’ (Ніканаў, Этимология–1984, 163). Мяркуецца, назва поўнач у абодвух значэннях з’яўляецца паралельным утварэннем да сапраўднай “салярнай” назвы — поўдзень (гл.), якая аб’ядноўвала ў сваім значэнні астранамічна-часавае і геаграфічна-арыентацыйнае паняцці (Німчук, Давньорус., 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўдзень, поўдзе́н, поўднён, по́ўдэнь ’супрацьлегласць поўначы’, ’мясцовасці з цёплым кліматам’, ’сярэдзіна дня’ (ТСБМ, Некр., Маш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), по́ўдзенне ’поўдзень’ (Нас.), ’полудзень, абед’ (Бяльк.), по́ўдзень, паўдня́ ’напрамак свету’ (Шат.), ст.-бел. полуденьсярэдзіна дня’, полудне, полдень ’напрамак свету’, укр. пі́вдень ’поўдзень (сярэдзіна дня; напрамак свету)’, рус. по́лденьсярэдзіна дня; напрамак свету (паэт.)’, польск. południe ’тс’, палаб. pọ̈lni ’тс’, славац. poludnie ’поўдзень’ (старое), чэш. poledne ’тс’, в.-луж., н.-луж. poł(d)njoсярэдзіна дня, поўдзень’, серб.-харв. пла́дне, поднесярэдзіна дня, поўдзень’, балг. пла́днесярэдзіна дня, полудзень’, дыял. ’поўдзень’, макед. пладнесярэдзіна дня’, ст.-слав. полоудьниієсярэдзіна дня, поўдзень’. Прасл. *polъdьnь, *polьdьne, *poludьne, *poludьnьje, *poludьnъсярэдзіна дня; поўдзень’, у складзе якога *роlъ (*polu — P., M. скл. адз. л.) і *dьnь (*dьne — Р. скл. адз. л.), гл. паў-, дзень (Махэк₂, 469; Шустар-Шэўц, 2, 1123 –1124; Скок, 1, 379; Банькоўскі, 2, 691; БЕР 5, 291–292). Мяркуецца, што ў праславянскай мове назіраліся тры фазы фармальных змен назвы: *poludьne > polъdьne > *poldьne з далейшай рэдукцыяй у асобных славянскіх мовах (Маньчак, JP, 76, 286, з літ-рай). Найменне напрамку свету па часе сутак назіраецца ў балтаў, румынаў, угра-фінаў, ёсць у цюркскіх мовах, параўн. ням. Mittag ’поўдзень (сярэдзіна дня, напрамак свету)’, ’абед’, літ. piẽtūs ’поўдзень (напрамак свету, сярэдзіна дня)’, лац. vesper ’вечар’, ’захад’ (Ніканаў, Этимология–1984, 163). У славян, побач з гэтай сістэмай, існавала іншая, арыентаваная на назвы вятроў і ўзыход–захад сонца (параўн. рус. востокзапад, северюг), якая ўзнікла на славянскім поўдні і трапіла да ўсходніх славян разам са стараславянскай мовай (Німчук, Давньорус., 47–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъсярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środekсярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serdaсярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяро́дак (серёдокъ) ’сярэдняя частка, сярэдзіна’, ’сродак’ (Нас.), ’сярэдзіна, нутро’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), ’сэрцавіна морквы’ (Сцяшк.; барыс., Сл. ПЗБ), сярёдак ’вантробы’ (Растарг.), сырыдо́к, сырдо́к ’стрыжань, асяродак (у расліне, алоўку)’ (драг., З нар. сл.), сяро́давік ’тс’ (бярэз., Жд. 2), ’сярэдні маладзенькі лісток’ (барыс., Сл. ПЗБ), сяро́дкасярэдзіна’ (Нар. Гом., Сл. ПЗБ), ’зародак’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’сярэдзіна гарбуза’ (Сцяшк.), сяро́дкі ’ўнутраныя органы’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ), ’адходы пры часанні льну’ (Мат. Маг.). Да сярод (гл.). Сюды ж, відаць, сырда́к ’кош’ (Сл. Брэс.), г. зн. ’кош сярэдніх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раго́з, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства рагозавых з тоўстым моцным чорна-белым катахом на высокім сцябле, якая расце па берагах вадаёмаў. Па баках, каля берагоў, раслі ў вадзе гарлачыкі, рагоз і асака, але сярэдзіна возера была чыстая. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серада́ ‘трэці пасля нядзелі дзень тыдня’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. середа́, рус. середа́, среда́, ст.-рус. середа, польск. środa, ст.-польск. śrzoda, в.-луж. srjeda, н.-луж. srjoda ‘серада, сярэдзіна’, чэш. středa, славац. streda, серб. среда, харв. srijéda, славен. srȇda ‘серада’, srédaсярэдзіна’, балг. среда́сярэдзіна’, сря́да ‘серада’, макед. среда, ст.-слав. срѣда ‘серада, сярэдзіна’. Прасл. *serdaсярэдзіна’. Значэнне ‘сярэдні дзень тыдня’ лічыцца калькай ст.-в.-ням. mittawëcha або аналагічна апошняму — народналац. media hebdomas, ст.-італ. mezzedima; гл. Міклашыч, 292; Брукнер, 534; Фасмер, 3, 607; Івашына, Веснік БДУ, 1976, 1, 56. Іншыя даследчыкі лічаць магчымым уплыў лаціна-раманскіх назваў; гл., напрыклад, Скок, RÉS, 5, 14. Прасл. *serda роднаснае ўсх.-літ. šerdìs, В. скл. ж. р. šérdiсярэдзіна’, лат. ser̂de ‘тс’, грэч. κήρ (< *kērd), гоц. haírtô ‘сэрца’; Траўтман, 302; Мюленбах-Эндзелін, 3, 819; Торп, 74. Іншая ступень чаргавання: *sьrdь ‘сэрца’ (гл. сэрца). Аб утварэнні слав. асноў на ‑а ад і.-е. нетэматычных асноў, у дадзеным выпадку ад *k̑erd‑, гл. Ткачоў, Этимология–1968, 56 і наст. Гл. яшчэ Борысь, 620; Шустар-Шэўц, 1349–1356; Сной₁, 601.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Серадго́лаўе, сэрэдго́лоўе ‘макаўка галавы, цемя’ (брэсц., ул. інф.). Да серадасярэдзіна’ і галава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

франто́н, ‑а, м.

Трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам. Сярэдзіна сяла. Стары высокі касцёл даўняй архітэктуры, з франтонам, без ніякіх купалоў. Пестрак. Дом у Салаўя на местачковы манер: абшаляваныя дошкамі сцены, зялёныя аканіцы, франтон з акенцам. Навуменка.

[Фр. fronton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)