сэ́дас, ‑а, м.

Абл. Месца жыхарства, сяліба; котлішча. Трэба было вяртацца назад, у горад. Але .. [Язэпа] цягнула на стары бацькаў сэдас. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́тлішча ’месца жыхарства, сяліба’, ’род, сям’я’ (ТСБМ, Яшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’выкачанае месца’ (Шат., Ян.), ’адкрытае бяздонне на балоце’ (ТС). Не выключана, што котлішча ў значэнні ’выкачанае месца’ толькі амонім іншага паходжання (да каціць). Котлішча ў значэнні ’сяліба, род’ і г. д. генетычна звязана з котла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асе́лішчасяліба’ (БРС, абл., КТС). Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова асялі́ць, асялі́цца; суф. ‑ішча < ище ў значэнні месца дзеяння (Карскі 2-3, 39). Гл. сяло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́тлішча, ‑а, н.

Абл.

1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Навуменка.

2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́дла, ‑а, н.

Разм.

1. Дом, сяліба. Злажыўшы рукі, як на модлы, Прыпёршыся каля сцяны, Глядзіць Марына, як іх кодла Трасуць, варочаюць паны. Колас.

2. Сям’я, род. Так звялося ў Шапятоўцы Барабанчыкава кодла і пачалося кодла новае, ветэрынарава. Галавач. // перан. Пагард. Група людзей, аб’яднаных чым‑н. Варожае кодла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́блізу, прысл. і прыназ.

Тое, што і паблізу. Мы тут поблізу паходзім, калі што якое — дамо знаць. Колас. Сяліба была глухая і стаяла яна поблізу рэштак велізарнага лесу. Чорны. На вакзальнай плошчы, у трамваі, поблізу мяне сеў чалавек. Скрыган. Поблізу яго [дзядзькі], прывязаны да плоту, стаяў нязграбны галавасты конь. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жадзён, ‑дна, ‑дно; мн. ‑дны; чаму.

Разм. Які церпіць нястачу ў самым неабходным, ахвочы да чаго‑н. У тыя дні былі жадны Скарынцы чэрствай хлеба. Глебка. Вадзе жадна, узлёгшы на сухое зала, Сяліба наша сумавала. Лужанін.

•••

Жадзён на вока — пра зайздроснага, сквапнага чалавека. Працаваў не вельмі ён, І на вока быў жадзён: Сена ўбачыць на гумне, — Хоць вазок падкіньце мне! Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сэ́дас ’месца жыхарства, сяліба, котлішча’ (ТСБМ), сэ́дэс ’сядзіба’ (стол., Нар. сл.; Лекс. Бел. Палесся), седас ’паселішча, селішча’ (староб., А. Кулакоўскі), сэ́дасік (сэ́дэсикъ) ’донца ў чарцы’ (Нас.), ст.-бел. седесъ ’сядзіба, цэнтр, кватэра’ (Гарб.). Параўн. польск. sedes ’сядзіба, селішча, кватэра’, ’сядзенне ў туалеце’, ’задніца’. Запазычана з лац. sedes ’сядзенне, крэсла; месца жыхарства, жыллё’ непасрэдна або праз польскае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусто́ўшчына экспр. ’негаспадарлівы чалавек’ (ПСл). Архаізм, параўн. ст.-бел. пустовщина/пустовщына ’неапрацаваны кавалак зямлі’, земля пустовская ’пустэча, пустка’ (Статут 1588), пус‑ товщина ’незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі’ (Ст.-бел. лексікон), пустовщизна ’тс’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 78), пустоўская (пустовскія) тлумачыцца як “выморочные имущества”, укр. пустовщина ’апусцелая сяліба, пусташ’, параўн. рус. пустовди ’пусты, вольны, нікім і нічым не заняты’. Да пуставаць, пусты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́дла ’дом, сяліба’, ’сям’я, род’ (ТСБМ, ТС, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Яшк., Яўс., З нар. сл., Бяльк.). Укр. кодло, рус. кодло ’тс’. Трэба прызнаць верагоднасць паходжання ад польск. godło ’радавы знак’ (ЕСУМ, 2, 491). Пеяратыўная афарбоўка гаворыць на карысць пранікнення, а не культурнага запазычання. Іншыя гіпотэзы менш верагодныя. Параўн. Фасмер, ZfSlPh, 9, 369 (германская крыніца тыпу гал. kudde ’стада’) або Ваян, RÉS, 13, 251 (інавацыя на аснове рус. котиться ’радзіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)