сці́плы, -ая, -ае.

1. Стрыманы ў паводзінах, абыходжанні, просты і прыстойны, пазбаўлены ганарыстасці.

С. чалавек.

С. працаўнік.

2. перан. Абмежаваны, нязначны, невялікі, якога ледзь хапае.

Сціплая зарплата.

Сціплыя вынікі працы.

4. Просты, звычайны, без прэтэнзій на раскошу.

Сціплая мэбля.

Сціпла (прысл.) апранацца.

|| наз. сці́пласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скромне́е сравн. ст.

1. нареч. сціпле́й, больш сці́пла;

2. прил. сціпле́йшы, больш сці́плы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маладзёжны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да моладзі, складаецца з моладзі. Маладзёжная брыгада. // Прызначаны для моладзі. Будаўніцтва маладзёжнага кафэ, як яго сціпла называлі ў розных дакументах гарадскія ўлады, ішло да завяршэння. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пустыннага; бязлюднасць, пустата. Толькі над хатай дарожніка, яшчэ больш падкрэсліваючы гаючую цішыню і пустыннасць, сціпла дыміўся комін. Брыль. Зрэдку пачуецца звонкі дзіцячы вокліч і сціхне, недарэчны ў гэтай пустыннасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць тактоўнага. Прысутным кінулася ў вочы вялікая спрактыкаванасць камандзіра палка, тактоўнасць у абыходжанні. Ні аднаго лішняга слова: сціпла, коратка, ясна. Алешка. Строгасць, прынцыповасць маладога кіраўніка ўдала дапаўняюцца добразычлівасцю, вытрымкай, тактоўнасцю, увагай да людзей. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наха́бнік, ‑а, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек. Дзяўчына адзявалася з густам, але не крыкліва, з хлопцамі трымала сябе сціпла, нахабнікаў ненавідзела. Бажко. / Пра жывёл, птушак, насякомых. Нахабнікі-вераб’і хутка заўважылі адсутнасць гаспадароў [у гняздзе] і занялі яго з крыкам і бойкай. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́нства, ‑а, н.

1. Дзіцячы ўзрост; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Знаёмы з дзяцінства. □ Васіль Пятровіч нарадзіўся ў Мінску, тут.. прайшло яго дзяцінства, юнацтва. Карпаў.

2. Па-дзіцячаму несур’ёзныя, легкадумныя паводзіны і ўчынкі дарослых. [Валодзя] трымаў сябе стала, сур’ёзна і сціпла і не мог дазволіць.. дзяцінства. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеравя́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зроблены з дрэва; драўляны. Дзеравяны ложак, прыбраны сціпла і чыста, прытуліўся да акна. Мурашка. Пад самаю паліцаю, ля сцяны па ўслончыку, стаіць дзеравянае вядро з вадою. Сабаленка.

2. перан. Нерухомы, нежывы. Дзеравяны твар. // Невыразны, бясстрасны. — Ну на табе! Кахаю!.. — вымармытаў я глухім дзеравяным голасам. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слысціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сурвэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засцеражэння вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад. Начальнік сядзіць за сталом.., падаткнуўшы пад бараду белую сурвэтку. Сачанка. Цырульнік змахвае сурвэткай рэшткі пены і шыпіць пульверызатарам. Каршукоў.

2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол. Палавічкі на падлозе, засланы бялюткай сурвэткай стол — усё тут было сціпла і разам з тым акуратна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)