сбрехну́ть сов., однокр., прост., неодобр. збрахну́ць, схлусі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’юда́шыць

‘здраднічаць, схлусіць (пад'юдашыць каму-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пад’юда́шу пад’юда́шым
2-я ас. пад’юда́шыш пад’юда́шыце
3-я ас. пад’юда́шыць пад’юда́шаць
Прошлы час
м. пад’юда́шыў пад’юда́шылі
ж. пад’юда́шыла
н. пад’юда́шыла
Дзеепрыслоўе
прош. час пад’юда́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зблю́зніць

‘сказаць лухту, схлусіць; зрабіць нешта бязглуздае; учыніць нешта блюзнерскае’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зблю́зню зблю́знім
2-я ас. зблю́зніш зблю́зніце
3-я ас. зблю́зніць зблю́зняць
Прошлы час
м. зблю́зніў зблю́знілі
ж. зблю́зніла
н. зблю́зніла
Загадны лад
2-я ас. зблю́зні зблю́зніце
Дзеепрыслоўе
прош. час зблю́зніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сфальшава́ць

схлусіць; змяніць, падрабіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сфальшу́ю сфальшу́ем
2-я ас. сфальшу́еш сфальшу́еце
3-я ас. сфальшу́е сфальшу́юць
Прошлы час
м. сфальшава́ў сфальшава́лі
ж. сфальшава́ла
н. сфальшава́ла
Загадны лад
2-я ас. сфальшу́й сфальшу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час сфальшава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Майна́чыць ’мяняць’ (воран., ашм.), змайна́чыцьсхлусіць’ — балтызм; параўн. літ. mainýti ’мяняць’ (Грынавяцкене, LKK, 16, 177 і 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́думаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вынайсці, стварыць; прыдумаць. Выдумаць новую гульню.

2. Прыдумаць што‑н. такое, што не адпавядае рэчаіснасці; схлусіць; нахлусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераўга́ць ’сказіць; яўна схлусіць’ (Нас.). З перавесіць, да пера- і (і)лгаць (гл.) з неабмежаваным пераходам я > ў, відаць, у выніку страты пратэзы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Схлусіць, наўмысна сказаць каму-н. няпраўду.

2. Увесці ў зман непраўдзівымі адносінамі, ашукаць.

А. пакупніка.

3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў; не выканаць дадзеных абяцанняў, падвесці, падмануць, спакусіць.

Абяцаў быць і абмануў.

|| незак. абма́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абма́н, -у, м. і абма́нванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збраха́ць, збрашу, збрэшаш, збрэша; зак., што і без дап.

Разм. Схлусіць. Не даць збрахаць. □ Дачцы [Каетан] збрахаў, што люстэрка некалі яму падаравалі ў маёнтку. Броўка. // Сказаць, выдумаць што‑н. несур’ёзнае, пустое, смешнае. Той такі выдумшчык, што як збрэша — жываты папарвяце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́льшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што і без дап.

Падаць што‑н. у большых, павялічаных памерах у параўнанні з рэчаіснасцю; надаць празмерна важнае значэнне чаму‑н. Перабольшыць віну. Перабольшыць магчымасці. □ Пра свае ваенныя гады.. [Сяргей] расказваў.. неяк асцярожна, баючыся, што перабольшыць ці незнарок схлусіць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)