зацяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.

Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).

|| незак. зацяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сокры́ть сов., уст., книжн. схава́ць, утаі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́на², -ы, мн. -ы, мін, ж.

Выраз твару.

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні — за знешняй бесклапотнасцю старацца схаваць сваё незадавальненне, свае непрыемнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Схаваць на які-н. выпадак.

П. капейку на чорны дзень.

|| незак. прыхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Схаваць многіх, многае.

П. усе рэчы.

|| звар. пахава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., каго-што.

Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.

З. твар у каўнер.

|| незак. зату́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыберагчы́, -агу́, -ажэ́ш, -ажэ́; -ажо́м, -ажаце́, -агу́ць; -бяро́г, -берагла́; -ажы́; -ажо́ны; зак., што.

Захаваць, схаваць, адклаўшы на запас.

П. грошы на пакупку.

|| незак. прыберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́ть сов.

1. (спрятать) схава́ць;

2. (утаить) утаі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

Пасадзіць каго-н., схаваць што-н. у чым-н., наглуха заклаўшы муроўкай.

З. золата ў сцяне.

|| незак. замуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, пакрыцца.

П. коўдрай.

П. ад сонца.

2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. і прыкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)