расчуле́нне, ‑я, н.

Тое, што і расчуленасць. І цяжка мне суцішыць і стрымаць Пачуцці, расчуленне, хваляванне! Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суці́шаны

1. уня́тый; успоко́енный;

2. уме́ренный;

3. заме́дленный;

1-3 см. суці́шыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уня́ть сов.

1. (укротить, усмирить) уціхамі́рыць, суня́ць;

уня́ть дете́й уціхамі́рыць (суня́ць) дзяце́й;

2. (остановить) суня́ць;

уня́ть кровотече́ние суня́ць крывацёк;

3. (чувство) суці́шыць;

уня́ть гнев суці́шыць гнеў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успоко́ить сов.

1. супако́іць, заспако́іць;

2. (смягчить) сці́шыць, суці́шыць, суня́ць;

3. (укротить) разг. уціхамі́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суціша́ць несов.

1. унима́ть; успока́ивать;

2. (сдерживать) умеря́ть;

3. (делать медленнее) замедля́ть;

1-3 см. суці́шыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыці́шыць, -і́шу, -і́шыш, -і́шыць; -і́шаны; зак.

1. што. Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.

П. радыёпрыёмнік.

П. матор.

2. што. Запаволіць (рух, хаду і пад.).

Аўтамабіль прыцішыў ход.

П. хаду.

3. перан., што. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).

П. боль.

4. каго-што. Заспакоіць, суняць (разм.).

П. дзяцей.

|| незак. прыці́шваць, -аю, -аеш, -ае і прыціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утоли́ть сов.

1. (удовлетворить) заспако́іць, здаво́ліць, спато́ліць; (жажду — ещё) прагна́ць;

2. (успокоить, умерить) заспако́іць, суці́шыць, спато́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поуме́рить сов. (тро́хі) зме́ншыць; (тро́хі) стрыма́ць, (тро́хі) суці́шыць, (тро́хі) суня́ць;

поуме́рь свой пыл! стрыма́й (тро́хі) свой запа́л!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несуці́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не змаўкае, не спыняе свайго шуму, гулу. І запрашаюць вокны клуба ў несуцішны вулей свой. Гаўрусёў.

2. Які не сціхае; няспынны. Несуцішны дождж. Несуцішны бой. □ Усё глыбей забіраўся паэт у нетры эстэтыкі і.. несуцішных вакол яе спрэчак. Лойка.

3. Такі, якога нельга суцішыць, стрымаць (пра боль).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суці́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад суцішыць.

2. у знач. прым. Які прыйшоў у стан спакою; супакоены. Суцішанае дзіця. // Стомлены працай. Маці была добрая, шмат працавала, увечары прыходзіла змораная і суцішаная. Быкаў.

3. у знач. прым. Прыцішаны, ціхі. У чайной суцішаны смех, шэпт. Васілевіч. // Аслаблены ў сваім праяўленні. Міша баяўся выпадковым словам развярэдзіць яе [Полі] свежы, яшчэ не суцішаны боль. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)