Акрыя́ць ’аджыць, паправіцца’, оклыгать ’тс’ (Нік.), акрыяты ’тс’ (Клім.), ст.-бел. окреять (1479) (Нас. гіст.). Слова праславянскае. Параўн. укр. окріяти, чэш. okřati, славац. okriať, серб.-харв. ока̀рјати (< *okrjati) (Бернекер, 1, 613). Параўн. таксама Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 70. Гл. крыяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апала́нт, пала́нт ’гульня, падчас якой удзельнікі спаборнічаюць ва ўменні далей паслаць кароткую палку’ (Янк. II). З польск. palant ’лапта’ < італ. palla ’шар, галка’, pallare ’гуляць у мяч’ (Брукнер, 391). Параўн. яшчэ ўкр. ополоничок ’дзіцячая гульня’. Гл. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архіра́сты. Слова зафіксавана ў песні (Вілен. губ.) Карскім, РФВ, XXI, 259: «Адзин на булану, други на каштану, трэйци на мышитым, сам архирасты». Верагодна, лакальнае, а магчыма, і эпізадычнае запазычанне з літ. arklaraištis ’прывязаны да каня вяроўкай’. Гл. Супрун, Балтийские яз., 40–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апету́шыць ’ударыць раптам’ (КСТ). Ад петаваць ’біць’ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ух‑ ці праз назоўнік *пятух ’задзіра’. Магчыма, сюды ж рус. петуши́ться ’станавіцца запальчывым’, якое, несумненна, адчула ўплыў петух ’певень’; параўн. і значэнне рус. петух задзіра’, каш. u̯upʼitošəc ’забіць’ (параўн. Супрун, ZfSl, 16, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асло́н ’прадаўгаватая пераносная лаўка’ (Нікольскі, Происхожд., 237). Утворана ва ўсходнеславянскіх мовах (рус. дыял. ослон, укр. ослін) паводле прыметы ’тое, да чаго можна прыхіліцца’ (блізкія формы зафіксаваны ў серб.-харв. і мак. ослон падтрымка, тое, на што можна абаперціся’). Супрун, Бел.-укр., ізал., 68–71. Гл. услон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васемна́ццаць. Рус. восемна́дцать, укр. вісімна́дцять, ст.-слав. осмьнадесѧте, ст.-рус. осмьнадесять, чэш. osmnáct і г. д. Прасл. *osmь na desęte ’васемнаццаць’ (літаральна ’восем пасля дзесяці’). У размоўнай мове прасл. форма падверглася розным скарачэнням і ўпрашчэнням (Брукнер, 110; Фасмер, 1, 356; Супрун, Числит., 15; Шанскі, 1, В, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́б ’асоба арабскай нацыянальнасці’ (БРС). Паводле Фасмера, 1, 82, Саднік–Айцэтмюлера, 1, 25, з французскай ці нямецкай мовы. Вядома ў старабеларускай мове з пачатку XVI ст. арабьский, канца XVI ст. араб. Магчыма, усходняе (праз цюркскія) паходжанне слова ва ўсходнеславянскіх мовах, гл. арап. Супрун, Зб. Крымскаму, 124.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асво́йтвацца. Славен. osvojȋtev ’прысваенне, асваенне, заваяванне’ ўказвае на магчымасць утварэння гэтага спецыфічна беларускага дзеяслова ад назоўніка *освоитва, утворанага ад освоити (гл. асвоіць), паводле мадэлі битва, ловитва, прадуктыўнай у старарускай мове. Закончаны від паўстаў у выніку разумення в як паказчыка імперфектыўнасці. Супрун, Веснік БДУ, 1972, 2, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус. сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ары́к ’абвадняльная канава ў Сярэдняй Азіі’. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе ў XIX ст. з цюркскай, хутчэй за інш. — з узб. ариķ ’арык; баразна’, аб чым Дзмітрыеў, Строй, 510, 523; Супрун, Этимология, 1967, 96. Пра цюркскае паходжанне беларускага слова пісалі Булахаў, Курс сум., 161; Юргелевіч, Курс, 137.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)