Архіра́сты. Слова зафіксавана ў песні (Вілен. губ.) Карскім, РФВ, XXI, 259: «Адзин на булану, други на каштану, трэйци на мышитым, сам архирасты». Верагодна, лакальнае, а магчыма, і эпізадычнае запазычанне з літ.arklaraištis ’прывязаны да каня вяроўкай’. Гл. Супрун, Балтийские яз., 40–42.