грэць, грэ́ю, грэ́еш, грэ́е; грэ́ты; незак.

1. Перадаваць сваю цеплыню.

Сонца грэе.

2. Рабіць цёплым, награваць.

Г. малако.

3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

Кажух грэе добра.

4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

Г. сэрца.

Грэюць матуліны вочы.

Грэць рукі на чым (разм., неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умиротворя́ть несов. (примирять кого с кем) прыміра́ць, заміра́ць; (успокаивать) супако́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супако́йванне ср.

1. успокое́ние, успока́ивание; укроще́ние;

2. успокое́ние;

3. успокое́ние;

1-3 см. супако́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слы́шыць ‘уціхамірваць, супакойваць, рабіць паслушным чыёй-небудзь волі’ (ашм., Стан.). Відаць, каузатыў да слухаць, слухацца ‘быць паслухмяным’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таймава́цьсупакойваць, стрымліваць’ (Сцяшк. Сл.), часцей утаймава́ць, гл. З польск. tamować ’рабіць запруду, гаціць’, перан. ’суцішаць’, гл. тамаваць, тама.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супакае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. супакойваць — супакоіць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. супакойвацца — супакоіцца. Мне хацелася пабегчы за .. [Тамарай], сказаць ёй нешта такое, што б прынесла ёй супакаенне. Сабаленка. [Марына] шукала супакаення ў працы. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успока́ивать несов.

1. супако́йваць, заспако́йваць;

2. (смягчать) сці́шваць, сціша́ць, суціша́ць, суці́шваць, суніма́ць;

3. (укрощать) разг. уціхамі́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаві́ць, ‑паўю, ‑паўеш, ‑паўе; ‑паўём, ‑паўяце; зак., каго-што.

1. Спавіць нанава, іначай, яшчэ раз. — Ціха, сынок, ціха, — пачала Валя супакойваць яго. — Зараз перапаўю, і ўсё будзе добра. Карпаў.

2. Абвіць, абматаць. Паўла пераапранулі, пасадзілі ў кабіну, перапавілі добрым дзесяткам правадкоў, якія цягнуліся да прыбораў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́цца ’спыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́цьсупакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаі́ць, гаю, гоіш, гоіць; незак., што.

Залечваць якое‑н. пашкоджанне на целе. Гаіць рану. // Быць сродкам лячэння, мець лекавыя якасці. Многія травы гояць раны. // перан. Супакойваць, сцішаць душэўны боль, пачуццё крыўды і пад. Пацалункі твае Ап’янялі мяне І гаілі душэўныя раны. Журба. Час — надзейны сродак ад усялякага гора. Ён і слёзы высушвае і раны гоіць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)