садо́м, -у, м. (разм.).

Неразбярыха, сумятня, крык.

У хаце цэлы вечар с.

Садом і гамора — поўны беспарадак, хаос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлум, -у, м. (разм.).

1. Адурэнне, замарачэнне.

Нейкі т. у галаве.

2. Шум, гоман, сумятня.

У пакоі стаяў т., усе нешта крычалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіру́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ру́х, ж.

1. Мяцеліца, завея.

Узнялася з.

2. перан. Неспакой, сумятня, бязладзіца (разм.).

Ваенная з.

|| прым. завіру́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шуру́м-буру́м, ‑у, м.

Беспарадак, сумятня. Стаяў шурум-бурум у хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумато́ха мітусня́, -ні́ ж., бегані́на, -ны ж., сумятня́, -ні́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумятлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сумятлівага; сумятня. Сумятлівасць вандроўнага жыцця. □ У сумятлівасці [дзед Агей] абярнуў бляшанку з чарвямі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кутерьма́ разг. сумятня́, -ні́ ж., мітусня́, -ні́ ж.; завіру́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Заварухасумятня’. Рус. дыял. завару́ха ’гатунак кашы; цеста; закваска’; літар.сумятня’. Пашыранае ў рус. дыялектах значэнне ’гатунак кашы’ першаснае, ’сумятня’ пераноснае (параўн. заварыць кашу). Паколькі ў бел. фіксуецца другаснае значэнне, магчыма, што слова запазычана з рус. Пры замацаванні гэтага значэння трэба ўлічваць і перан. завірухасумятня’, адзначанае ўжо Насовічам, якое магло кантамінавацца з заваруха. Заваруха ўтворана з суфіксам ‑уха ад дзеяслова завары́ць (завари́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завару́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

Разм. Сумятня, неразбярыха. Узнялася заваруха. Больш сотні хлопцаў арыштавалі і пагналі ў пастарунак. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламу́та, ‑ы, ДМ ‑муце, ж.

Разм. Сумятня, неразбярыха, бязладдзе. [Пратасевіч:] — І ўсю гэту баламуту яшчэ больш каламуціў старшыня, якога яна [Голубава] змяніла. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)