Ку́ркісузор’е Плеяды’ (Маш.). Да кура (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іллёў возсузор’е Вялікай Мядзведзіцы’ (Касп.). Ад Ілья (грамавержац) + воз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітцо́сузор’е Плеяды’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк.; паст., лях., шальч., узд., Сл. ПЗБ), сі́тцы ‘тс’ (Касп.), сітцо́сузор’е Дзевы’ (Жд. 3), сі́тко ‘тс’ (Сержп. Грам.), сі́цечка ‘тс’ (гродз., Нар. лекс.) ‘тс’, сі́тка, сі́тко́, сі́точка, сі́тцасузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (смарг., паст., віл., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да сіта (гл.); сузор’і названыя па скапленні невялікіх зорак, параўн. “…гусценька-гусценька звёзды садзяць” (Сл. ПЗБ). Паводле Машынскага (Atlas, 1, 3), назвы з такой матывацыяй вядомыя ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і інш. краінах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямізвёздачка (сямізьвёздачка) ’сузор’е Плеяды’ (Касп.). Да сем і звязда ’зорка’ (гл.), названа паводле колькасці зорак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяўцы́сузор’е Стажары’ (ашм., Сл. ПЗБ). Калька літ. sė́jkai ’сейбіты’ (Грынавяцкене, Мацкевіч, Baltistica, 26, 2, 169).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе́васузор’е Язёвы (БРС). Запазычанне з рус. Де́ва ’тс’ (у рус. мове гэта калька лац. назвы сузор’я Virgo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паласаза́р, полосозирсузор’е Плеяды’ (ТС). Відаць, з Валасажар ’тс’, якое было збліжана і кантамінавана з паласа і зорка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Велісаза́рсузор’е (Плеяды?)’ (Касп.). Да назвы Плеяд і Арыёна (рус. волосажа́ры, укр. волосожа́р і г. д.). Этымалогія няпэўная. Гл. Фасмер, 1, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́рсузор’е Вялікай Мядзведзіцы’ (ЛА, 1). Рус. тул. сожа́р, сажо́р ’тс’. Скарачэнне з валасажар (гл.). Фасмер, 3, 706 рускія словы выводзіць з стожа́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віжар1 ’яма ад выгаралага торфу і травы’ (палес., Яшк.). Да вы́жар, вы́жары (гл.).

Віжар2сузор’е з 7 зорак’ (бых., Мат., АС), відаць, скарочанае вісажар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)