Сту́піца ‘трубка, калодка ў коле’ (Бяльк.; круп., іўеў., брасл., Сл. ПЗБ; Дэмб. 2; мсцісл., З нар. сл.), сту́пка ‘тс’ (Мат. Гом.), сюды ж і ступі́ца ‘дэталь у жорнах, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы). Рус. сту́пица ‘тс’. Да сту́па (гл.); да семантыкі параўн. значэнні сту́па ‘калода’, рус. сту́па ‘калода ў млыне’ і да т. п.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
крок, ступа
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Размажджэ́рыць (размождже́риць) ’разбіць, растаўчы’ (Нас.), размазджа́рыць, размазджыры́ць ’разбіць’ (Сцяшк. Сл.), што да мождже́риць ’таўчы, разбіваць на дробныя часткі’ (Нас.), мажджэ́рыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТСБМ), мождже́рь ’медная або чыгунная ступка’, ’невялікая мартыра’ (Нас.), рус. смал. можже́р, можжи́р ’ступа’, ’вялікая гармата’, укр. модже́ра ’мартыра’, ’тс’, чэш. moždíř ’ступка, мартыра’. Лічыцца запазычаннем з польск. moździerz ’ступа’, ’мартыра’, у якую яно трапіла з лац. mortarium, магчыма, праз пасрэдніцтва с.-в.-ням. morsære, ст.-в.-ням. morsâri (Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346). Гл. мажджара.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мажджа́ра ’мартыра’ (бых. Рам. 8), мажджэр ’пушка’ (Дасл. (Гродна), Нас.), ’металічны таўкач’ (ТС, Нас., Інстр. I), машчы́р ’тс’ (Мат. Гом.), машчэрык ’невялікая медная ступка’ (Растарг.), мажджэра ’ступка’ (Сцяшк.), мажджэр ’ступка’ (Касп., Дасл. (Гродна)), маждзер ’тс’ (Вяр.), мажджэр ’гліняны посуд, у якім збіваюць масла, пякуць бабку’ (Касп.). Ст.-бел. можджеръ, мождчеръ, мождеръ, можчеръ, моздзерикъ ’ступа’, ’мартыра’ (1565, 1578 гг.) запазычаны з польск. moźdźerz, mozgierz, якія з чэш. moždíř < с.-в.-ням. morsaere (суч. ням. Mörser) < с.-лац. mortārius ’ступа’. Першаснае ’ступа’ паводле формы перайшло на ’мартыра’. Сучасныя, пераносныя значэнні: мажджэр ’дурны, неразумны, дурная галава’ (Жд. 1, капыл., Нар. словатв.), клец. мажджы́ра (абразл.) ’твар, аблічча, галава’ (Нар. лекс.). Сюды ж: мажджэрыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТС). Больш падрабязна гл. Булыка, Запазыч., 205; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 53; Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346; Махэк₂, 378; Міклашыч, 203; Патабня, РФВ, 1, 263; Васэрцыер, 155.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сту́пка ‘самаробная пастка’ (Ян., ТС), сту́піца ‘пастка на ласёў’ (Пятк. 1). Укр. сту́па ‘частка пасткі для лісіц’, ступи́ця ‘драўляная пастка на звяроў’, рус. старое ступи́ца ‘пастка на звера’, польск. stępica ‘тс’, чэш. stupice, stupka, ст.-чэш. stupka ‘тс’, серб.-харв. stupice ‘тс’. Прасл. *stǫpъka, *stǫpica. Паходжанне спрэчнае; Брукнер (515) выводзіць ад *stępa (гл. ступа); Махэк₂ (580) лічыць дэрыватам ад прасл. *stǫpati ‘ступаць’. Суфіксацыя не пярэчыць абодвум дапушчэнням, параўн. Слаўскі, SP, 1, 98–99. Гэтаму не пярэчаць таксама розныя канструкцыі пасткі (у выглядзе выдзеўбана калодкі і капкана, гл. ЭБ, 48).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ *Папо́к 1, ηοηόκ ’ступа’ (ТС). Этымалагічна тоеснае з поп (гл.); параўн. рус. дыял. поп ’цурка пры гульні ў рюхи, якая падае на мяжу’.
◎ Папо́к 2, папкі ’адуванчык лекавы, Taraxacum officinale Web.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
хада, хадзьба, ход, паходка, ступа, поступ
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Нажні́цы 1 ’ножны, нажнічкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), нажэ́нкі, нажэ́нькі ’тс’ (Сцяшк. Сл.; Жд. 1), нажы́чкі ’тс’ (Нас.), нажэ́нцы ’тс’ (Бяльк.). Гл. ножны, ножніцы.
Нажні́цы 2 ’панажы ў кроснах’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да нага́, нажны́ ’які прыводзіцца ў рух пры дапамозе ног’, параўн. нажна́я сту́па і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.
◎ Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)