Мя́ўкаць ’крычаць (пра катоў)’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Зн., Бяс., Нас., Касп., Сл. ПЗБ; ДАБМ, к. 301), мя́ўчыць ’мяўкаць’ — у стараабрадцаў (Растарг.). На Беларусі пашырана паўсюдна побач з іншымі гукапераймальнымі: ка́ўкаць, курня́ўкаць, я́ўкаць, няўчэ́ць, кня́ваць (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сашчапу́ліваць ’стульваць (губы)’ (Юрч.). Рус. дыял. арл. сощепу́лить ’тс’. Відавочна, да шчапіць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ул‑ (параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 98 і наст.). Сюды ж і сашчалюпіць (рыба віз вады зябры то сышчалюпя, то рышчалюпяЯшк., З жыцця) з метатэзай л і п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёцка ’маленькае парася’ (Шат.) Магчыма, да воклічаў для адгону свінні. Параўн. з укр. ацю, бел. ацю, укр. ацю, польск. a ciu. Аналагічныя ўтварэнні цюця ’сабака’, дзюдзя ’свіння’ (Цыхун, ЭСБМ, 1, 226); параўн. таксама Краўчук, ЭСБМ, 2, 73–74; Смаль-Стоцкі, Приміт., 114–115, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ці-ву́ці-ву́ці ’падзыўныя словы для качак’ (мсцісл., З нар. сл.; гродз., Цых.) ’падзыўныя словы для гусей’ (віл., міёр., карэліц., зэльв., Шатал.). У аснове падзыўнога слова форма мн. л. ад назоўніка ву́ця дзіц. ’качка’; параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 31; перанос падз. слова на гусей — другасная з’ява, параўн. вут-вут-вут (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лусь! — гук пры расколванні, ламанні чаго-небудзь (Нас., Растарг.; мсцісл., Нар. лекс.), паст. лоп! (Сл. ПЗБ), ’пра хруст яйка, пра біццё па галаве, па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Прасл. lusъ! (Слаўскі, 5, 354–355; Смаль-Стоцкі, Приміт., 164). Аўтары БЕР (3, 523) дапускаюць другаснасць узнікнення выклічніка з прасл. luskati > лу́скаць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́ ’парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тылылы́ — пра балбатню: пыча́лі ны пяць часоў тылылы́ (мсцісл., Нар. лекс.), звычайна ў спалучэнні біць тылылы́ ‘гультаяваць, займацца нявартаснымі справамі’ (Янк. БФ, Сержп. Прык.). Параўн. укр. тили‑ли́, тілі‑лі́ позняе гукаперайманне з частковай рэдуплікацыяй (Смаль-Стоцкі, Приміт., 59). Звычайна ў музычных прыпевах; рус. дыял. талалы́‑балалы́ і пад. (Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 507). Гл. талала, тылі-тылі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басо́ль1, басо́ля ’віяланчэль, бас, кантрабас’ (БРС, Касп., Янк. БП, Шн.), укр. басо́ля. Бясспрэчна, да бас1, але словаўтварэнне не вельмі яснае. Смаль–Стоцкі (Abriss, 37–38) лічыць, што тут павелічальны суфікс ‑оля.

Басо́ль2 ’фасоля’ (Касп.). Магчыма, трансфармацыя слова фасо́ля, фасо́ль (гл.) з субстытуцыяй ф > б. Не выключаецца і што гэта жартаўлівая ад’ідэацыя да басо́ль1 (*вялікая, круглая фасоля, як басо́ль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуць-пуць — выклічнік для падзывання курэй (Сцяц., Дразд.; швянч., Сл. ПЗБ), путь‑путь ’тс’ (Сл. Брэс.; лін., Шатал.), пу́тю‑путь‑пу́тька ’тс’ (пін., Нар. лекс.), параўн. укр. путь‑путь, літ. puť‑put © лат. put‑put і пад. Гукаперайманне, якое перадае галасы розных птушак, параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 170; Скок, 3, 66. Лучыц-Федарэц (БЛ, 17, 66–67) адносіць да балтызмаў, што сумнеўна. Гл. пуця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшык — выклічнік для перадачы інтэнсіўнага згарання (Шымк. Собр.), імітуе гукавы эфект ад запаленага пораху, гарачага жалеза, апушчанага ў ваду; выпусканне газаў (Нас.): зрабіў пшык (Сержп.), ’нічога, пустата’ (ТСБМ, Сцяшк.), пшы́каць ’рабіць успышку порахам; ціха выпускаць газы’ (Нас.), пшы́чыць ’сіпець (пра гадзюку)’ (ЛА, 1), сюды ж пшы́каўка ’порхаўка’ (ЛА, 1; смарг., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, параўн. укр. пшик, якое Смаль–Стоцкі (Приміт., 170) трактуе як “стары выгук”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)